Вы тут

Тым, хто выязджае за мяжу, варта прайсцi тэсцiраванне


Па рэкамендацыi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, краiны ЕС могуць прымаць турыстаў з краiн з неспрыяльнай эпiдэмiялагiчнай абстаноўкай, калi ў тых ёсць даведка аб стане здароўя. Мiнiстэрства аховы здароўя iнфармуе, што беларусы, якiя выязджаюць за мяжу, могуць атрымаць такi дакумент. Для гэтага варта прайсцi ПЛР-даследаванне, — у такiм выпадку яно робiцца на платнай аснове.


— Лабараторныя даследаваннi на iнфекцыю COVID-19 для грамадзян, якiя выязджаюць за межы Беларусi ў краiны, што патрабуюць афiцыйнае пацвярджэнне адсутнасцi iнфекцыi, праводзiць Рэспублiканскi цэнтр гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя. Тут праводзiцца лабараторнае тэсцiраванне метадам полiмеразнай ланцуговай рэакцыi (ПЛР) на платнай аснове, — паведамiлi ў Мiнiстэрстве аховы здароўя.

Кошт ПЛР-даследавання для грамадзян Беларусi складае 41,38 рубля, для нерэзiдэнтаў — 56,63 рублi. Тым, хто жадае прайсцi тэсцiраванне, неабходна мець з сабой копiю пашпарта i копii бiлетаў у тую краiну, куды выязджаюць. Пасля тэсцiравання на COVID-19 выдаецца вынiк лабараторнага даследавання на рускай i англiйскай мовах.

Даследаванне адклiкалi

Даследаванне аб шкодзе выкарыстання гiдраксiхларахiну (прэпарат для лячэння малярыi, якi выкарыстоўваецца пры каранавiруснай iнфекцыi) адклiкана.

Аўтары аналiзу гiдраксiхларахiну, апублiкаванага ў аўтарытэтным медыцынскiм часопiсе The Lancet, i даследавання сардэчна-сасудзiстых хвароб у Медыцынскiм часопiсе Новай Англii адклiкалi абодва даследаваннi. У прыватнасцi, у iх сцвярджалася, што прэпарат можа наносiць хвораму шкоду i нават выклiкаць смерць пацыента. Пасля таго як незалежныя рэцэнзенты не змаглi праверыць ключавыя даныя кампанii, што прадставiла даследаванне, аўтары былi вымушаны адклiкаць артыкулы. Сусветная арганiзацыя аховы здароўя аднавiла дазвол на правядзенне тэсцiравання гiдраксiхларахiну як лекавага сродку пры COVID-19.

Даслоўна

Iна КАРАБАН, намеснiк начальнiка аддзела гiгiены, эпiдэмiялогii i прафiлактыкi Мiнiстэрства аховы здароўя:

«З прыходам лета людзi самазаспакоiлiся. Разам з тым вiрус працягвае цыркуляваць, пра гэта трэба памятаць. Ва ўсiх месцах масавага збору людзей (метро, крамах, грамадскiм транспарце, банках i г. д.) абавязкова насiць маскi i выконваць меры сацыяльнага дыстанцыявання. На адкрытым паветры (напрыклад, у парках, скверах), дзе ёсць магчымасць сацыяльна дыстанцыявацца, нашэнне масак немэтазгоднае».

У Беларусi гэты прэпарат таксама выкарыстоўваецца ў схеме лячэння каранавiруснай iнфекцыi. Галоўны пазаштатны спецыялiст Мiнiстэрства аховы здароўя па iнфекцыйных хваробах Iгар Карпаў адзначыў, што хоць публiкацыя i была адклiкана, яна паслужыла сiгналам для ўзмацнення кантролю пры лячэннi пацыентаў хларахiнам i гiдраксiхларахiнам. Дарэчы, пiльны манiторынг за станам пацыентаў пры яго прымяненнi праводзiўся з першых назначэнняў.

— Па вопыце выкарыстання гэтага прэпарату складваецца станоўчае ўражанне. Гэта датычыцца як паляпшэння самаадчування, так i лабараторных паказчыкаў. Па меры назапашвання даных будуць уносiцца пэўныя карэктывы. А цяпер актуальным застаецца манiторынг стану пацыентаў, якiя атрымлiваюць гэтыя лекавыя сродкi, — адзначыў Iгар Карпаў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?