Вы тут

Пенсіянеры больш не будуць плаціць камісію за зняцце наяўных у «чужых» банкаматах


Банк Дабрабыт даў пажылым людзям магчымасць бясплатна здымаць наяўныя грошы ў банкаматах iншых банкаў. Зроблена гэта з клопатам пра пенсiянераў, каб тыя маглi выкарыстоўваць найблiжэйшыя да дома тэрмiналы любога банка.


Камiсii не спаганяюцца па пенсiйных картках. Уладальнiкi такiх «пластыкаў» могуць бясплатна атрымаць наяўныя грошы ў любым банкамаце краiны. Сума i колькасць аперацый неабмежаваныя.

Аналiтыкi банка высветлiлi, што менавiта многiя немаладыя людзi аддаюць перавагу наяўным, так што фiнансiсты i вырашылi вызвалiць iх ад цяжару пошуку патрэбнага банкамата.

«Для нас было важна паклапацiцца аб пенсiянерах i спрасцiць iм жыццё. Як правiла, яны актыўна карыстаюцца банкаматамi, так што для iх актуальная магчымасць здымаць наяўныя побач з домам. Самы просты спосаб гэта забяспечыць — не спаганяць камiсiю ў банкамаце любога банка, што мы i зрабiлi. Гэта i фактар зручнасцi, i элемент клопату пра здароўе пажылых людзей», — тлумачыць прэс-сакратар банка Аляксей Раманчук.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Любы банкамат стане сваiм

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Касцевіч: Палепшыць сітуацыю на рынку працы можна не толькі шляхам павышэння пенсійнага ўзросту

Ірына Касцевіч: Палепшыць сітуацыю на рынку працы можна не толькі шляхам павышэння пенсійнага ўзросту

Як пандэмія змяніла рынак працы ў Беларусі і ці атрымалася аднавіць попыт наймальнікаў на рабочую сілу?

Эканоміка

На якіх банкаўскіх укладах заробіш больш

На якіх банкаўскіх укладах заробіш больш

Самыя вялікія працэнты — у рублёвых дэпазітах.