Вы тут

Улады Пекіна раздадуць жыхарам $1,7 млрд на шопінг і рэстараны


Пекін далучыўся да дзясяткаў іншых кітайскіх гарадоў у пытанні падтрымкі насельніцтва і эканамічнай сферы на фоне пандэміі каранавіруса COVID-19. Улады горада вырашылі выдаць грамадзянам ваўчары, якія можна будзе выкарыстоўваць для шопінгу, паведамляе РБК.


Па дадзеных агенцтва, урад муніцыпалітэта Пекіна плануе выпусціць ваўчары на агульную суму 12,2 млрд юаняў ($ 1,7 млрд) для стымулявання спажывання.

Выдача ваўчараў пачалася ў 10:00 па мясцовым часе (05:00 па Мінску) праз кітайскую гандлёвую онлайн-пляцоўку JD.com. Атрыманыя купоны грамадзяне змогуць выкарыстоўваць як у звычайных крамах, так і на інтэрнэт-пляцоўках для здзяйснення пакупак у сферы турызму, адукацыі, культуры, спорту і грамадскага харчавання.

Выдача ваўчараў будзе ажыццяўляцца ў чатыры этапы: 6, 13, 20 і 27 чэрвеня. Кожны ваўчар можна будзе выкарыстаць на працягу 14 дзён.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».