Вы тут

У Беларусі — 47 751 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 23 015 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 6 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 47 751 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 609 671 тэст на каранавірус.

23 015 чалавек больш не хварэюць яны былі выпісаныя.

Памерлі 263 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Падчас працоўнай паездкі ў Магілёўскую вобласць 6 чэрвеня, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вірус аслабеў, і колькасць цяжка хворых змяншаецца.

«Усё гэта далося нялёгка, — сказаў Прэзідэнт. — Дзякаваць богу, што не абрынулася сістэма аховы здароўя... Нам пакуль, і думаю увогуле, удалося пазбегнуць крайняга сцэнарыю, прытым, мы не закрывалі краіну... Мы паказалі, што ёсць такая Беларусь, што яна стойкая, мудрая, моцная і можа спраўляцца з гэтай пандэміяй».

Па словах лідара, гэта была цяжкая барацьба, якая сёння не скончана і з якой, на жаль, напэўна, мы будзем жыць яшчэ доўгі час.

«Я прашу гэта мець на ўвазе. А магіляўчанам, нягледзячы на тое, што вірулентнасць вірусу аслабела, быць вельмі асцярожнымі і берагчы старых. Не расслабляйцеся ні ў якім разе», — Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што і да прафілактыкі трэба падысці са цвярозым розумам — бываць на свежым паветры, займацца фізкультурай.

Што да ізаляцыі, Аляксандр Лукашэнка заўсёды выказваў гатоўнасць пры неабходнасці пайсці на любыя меры. Рашэнне можа быць прынятае любое, але пакуль у крайніх мерах няма патрэбы. І большым уплывам пагражае інфадэмія. Чацвёртая пандэмія, па словах Аляксандра Лукашэнкі — менавіта інфармацыйная.

«Нашы ўрачы навучыліся спраўляцца з гэтай хваробай. Яна ў кожнага чалавека можа працякаць па-рознаму — адсюль і лекі патрэбныя розныя. Лекаў у нас хапае, ахоўных сродкаў у нас дастаткова, і ўрачы прыстасаваліся лячыць гэтыя хваробы», — нагадаў Прэзідэнт.

Прэв’ю: liter.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.