Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ва ўмовах пандэміі навучыліся спраўляцца з гэтай праблемай. Больш за тое, у краіне не давялося ісці на крайнія меры. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці.
«Усё гэта далося нялёгка, — адзначыў Прэзідэнт. — Дзякаваць богу, што не абрынулася сістэма аховы здароўя… Нам пакуль, і думаю увогуле, удалося пазбегнуць крайняга сцэнарыю, прытым, мы не закрывалі краіну… Мы паказалі, што ёсць такая Беларусь, што яна стойкая, мудрая, моцная і можа спраўляцца з гэтай пандэміяй».
Па словах лідара, гэта была цяжкая барацьба, якая сёння не скончана і з якой, на жаль, напэўна, мы будзем жыць яшчэ доўгі час.
Прэв'ю: БЕЛТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.