Вы тут

З месца разліву паліва пад Нарыльскам на ўтылізацыю вывезлі 11,5 тыс. кубаметраў грунту


За суткі на месцы разліву паліва на ЦЭЦ-3 пад Нарыльскім, дзе 29 мая разлілося з пашкоджанай цыстэрны больш за 21 тыс. кубаметраў дызельнага паліва, вынята і вывезена на ўтылізацыю 11,5 тыс. кубаметраў забруджанага грунту, паведаміў першы намеснік кіраўніка МНС РФ Аляксандр Чупрыян, піша ТАСС.


«Мінулыя суткі паказалі, што аб’ёмы выкананых работ значна больш, чым у папярэднія ўсе дні. 11,5 тыс. [кубаметраў] грунтоў вынята заражаных, забруджаных нафтапрадуктамі і вывезена на ўтылізацыю», — сказаў Чупрыян.

Ён дадаў, што 2 тыс. кв. м тэрыторыі апрацавана сарбентамі для нейтралізацыі забруджвання.

Таксама Чупрыян паведаміў, што на месцы разліву ГЗМ ратавальнікі сабралі за мінулыя суткі 853 кубаметру ваданафтавай сумесі. Агульны аб’ём сабранай забруджанай нафтапрадуктамі вады склаў 1 714 кубаметраў.

Прэв'ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».