Вы тут

Нашы ў прэсе Украіны


Нашы ў прэсе Украіны

Імя нашага паэта і перакладчыка, рэдактара аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Міколы Адама прагучала ў газеце вярхоўнай Рады Украіны “Голас Украіны”.

У публікацыі (http://www.golos.com.ua/news/116540?fbclid=IwAR3CFz_kuUkqW_b8uVeSpg9j70Tp_99u52RzqqNE9NJtWh6GpYn3RaWwbks) гаворыцца пра выхад паэтычнага зборніка Міколы Адама «Небо на столі», вершы з якога перакладзены на ўкраінскую мову паэткай Марыяй Слабадзянік.

У літаратурным жыцці Украіны Мікола Адам з’явіўся дзякуючы перакладу прозы вядомай карпацкай пісьменніцы Марыі Вайно. Пераклады з украінскай мовы твораў паэзіі і прозы ў апошнія гады былі зроблены М.Адамам і для нашага часопіса, і для часопіса “Полымя”. Прыемна, што абодва гэтыя выданні згадваюцца ў публікацыі.

Творчасць Міколы Адама, яго паэтычная і перакладчыцкая дзейнасць  ацэнена украінскімі літаратарамі і чытачамі даволі высока: ён атрымаў Літаратурную прэмію Міколы Бідэнкі, Міжнародную літаратурную прэмію імя Грыгорыя Скаварады і іншыя адзнакі.

Новыя пераклады Міколы Адама з ўкраінскай мовы чакаюць чытачоў жнівеньскага нумара “Маладосці”. Сяброўства і супрацоўніцтва з літаратарамі Украіны, такім чынам, працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.