Вы тут

На працягу тыдня будзе трымацца тэмпература да плюс 33 градусаў


Пасля анамальна халоднага мая мы ўжо i не чакалi такога iмклiвага пацяплення. Рэзкае павышэнне тэмпературы ў краiну прынеслi паўднёвыя ветры. Цяпер начныя тэмпературы вышэйшыя, чым у сярэдзiне дня тыдзень таму. На працягу гэтага рабочага тыдня чакаецца перавага паўднёва-ўсходняга ветру, якi прынясе ў Беларусь яшчэ больш цёплае паветра з Каўказа i заходняга ўзбярэжжа Чорнага мора. Ва ўсёй Еўропе менавiта тут цяпер назiраецца ачаг самых высокiх тэмператур. Таму на большай частцы тэрыторыi краiны ўсталюецца гарачае надвор'е, якое будзе ў нас да канца тыдня, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


У сераду чакаецца пераменная воблачнасць, у заходнiх раёнах будзе воблачна з праясненнямi. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамi прагназуюцца навальнiцы. Вецер будзе няўстойлiвы ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 15 градусаў да 20 цяпла, удзень — ад плюс 24 градусаў па паўночным захадзе да плюс 32 градусаў па паўднёвым усходзе краiны.

Пачынаючы з чацвярга на тэрыторыю краiны хлыне хваля суперцяпла. У гэты дзень будзе пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах, удзень пераважна па захадзе краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамi чакаюцца навальнiцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 15 да плюс 21 градуса, удзень сонейка прыгрэе да плюс 27—33 градусаў. Дарэчы, такi тэмпературны фон на 4—9 градусаў перавышае клiматычную норму. Анамальна цёплай чакаецца i пятнiца. У гэты дзень, 12 чэрвеня, месцамi па краiне пройдуць кароткачасовыя летнiя дажджы, прагрымяць навальнiцы. Вецер будзе заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ўсё тыя ж 15—20 цяпла, а ўдзень — ад плюс 26 да плюс 33 градусаў.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у найблiжэйшыя выхадныя халодны атмасферны фронт, якi будзе рухацца ў напрамку на цэнтральную частку Расii, закране i поўнач нашай краiны, таму тут стане свяжэй, а па поўднi Беларусi яшчэ затрымаецца вельмi гарачае надвор'е.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: cheltv.ru

Загаловак у газеце: У гарачай плынi

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.