Вы тут

Прэзідэнт: Краіна мусіць быць спакойнай, нягледзячы ні на якія вострыя сітуацыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях дзейнасці дзяржаўных органаў сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі.


Сёння ў Палацы Незалежнасці абмеркавалі арганізацыю перадвыбарнай кампаніі і правядзенне выбараў. Згодна з заканадаўствам, адказнасць за іх нясе Цэнтрвыбаркам. Але галоўная функцыя цэнтральнай выбарчай камісіі – рашэнне спецыфічных пытанняў, нагадаў кіраўнік дзяржавы. 

Па словах Прэзідэнта, не ўсе, хто прэтэндуе на ўдзел у выбарах, «маюць намер прайсці гэты шлях цывілізавана». «Наўкол парушэнні заканадаўства, больш за тое — этычных нормаў і абразы, выпады ў бок улады. Ёсць і такія, хто лічыць, што для дасягнення мэты ўсе сродкі добрыя. Тое, што ў барацьбе за сімпатыі насельніцтва яны выкарыстоўваюць выключна папулісцкія лозунгі і нічым не падмацаваныя абяцанні, — гэта хай разбіраюцца самі людзі. Яны прааналізуюць, зробяць адпаведныя высновы. Народ разбярэцца», — адзначыў Прэзідэнт. 

Кіраўнік Беларусі звярнуў увагу, што ператварэнне збору подпісаў у несанкцыянаваныя мітынгі і масавыя мерапрыемствы з парушэннем усіх магчымых і немагчымых законаў і нормаў маралі — недапушчальна. 

«Дапусціць парушэння закону нельга. Потым давядзецца вельмі дорага за гэта заплаціць. Вы ведаеце, як падобная сітуацыя развівалася ва Украіне. Таму закон і яшчэ раз закон. Ён мусіць быць бездакорна выкананы», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запатрабаваў прыцягваць да адказнасці і за факты агрэсіўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў органаў правапарадку. Ён адзначыў, што пагрозы сыпяцца з усіх бакоў у адрас дзяржаўных служачых, кіраўнікоў участковых камісій (якія праводзілі парламенцкія выбары), іх сем’яў. На такія факты лідар краіны папрасіў звярнуць асобую ўвагу кіраўнікоў генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, міністэрства ўнутраных спраў. Пагрозы — гэта крымінальнае парушэнне, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Нам усім зразумела, што ўсе падзеі развіваюцца па загадзя прадуманым сцэнарыі. Спачатку прадстаўнікі шэрагу ініцыятыўных груп злоўжываюць правам на правядзенне пікетаў для «разгойдвання сітуацыі» і дэстабілізацыі грамадска-палітычнага становішча. Потым яны сфарміруюць каманды і групы баявікоў, якія, не выключана, захочуць арганізаваць пабоішча на плошчы. Да гэтага яны і заклікаюць людзей. І чаму тут здзіўляцца? Чамусьці ўсе здзіўляюцца: а як Лукашэнка адкажа? Адказ будзе адзін, вы цудоўна разумееце. Мы маем справу з так званымі «сучаснымі» перадвыбарнымі тэхналогіямі, якія часта не адрозніваюцца сумленнасцю, — упэўнены Прэзідэнт. — Мы гэта ўжо праходзілі. Тады не дапусцілі расколу ў грамадстве — не дапусцім і зараз. І сёння дзяржава мае намер зрабіць адэкватныя меры, каб захаваць мір і стабільнасць. Для гэтага трэба дакладна разумець, на што гатовыя пайсці асобныя прэтэндэнты на кандыдацтва для дасягнення сваёй мэты: якія рэсурсы яны будуць задзейнічаць у павышэнні свайго рэйтынгу, ці не створыць гэта дадатковыя пагрозы», — працягнуў ён.

«Дэмакратыя дэмакратыяй, але бязмежжа быць не павінна. І не будзе. Вы бачылі ў Злучаных Штатах, у Заходняй Еўропе, як супердэмакратычныя дзяржавы (якія, дарэчы, нас павучалі дэмакрытыі) абышліся з пратэстуючымі. Галоўная задача дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі — захаваць стабільнасць у краіне, забяспечыць законнасць і правапарадак. Тое, што ад вас патрабуе Канстытуцыя і закон», — абазначыў прыярытэты лідар краіны. 

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка папрасіў даць ацэнку становішча і агучыць прапановы па ўмацаванні стабільнасці з улікам верагоднасці абвастрэння сітуацыі на любым этапе выбарчага працэсу.

«Нашым людзям не варта залішне напружвацца і перажываць. Мы мусім забяспечыць кожнаму чалавеку спакойна хадзіць па сваёй зямлі, а бацькам — як гэта заўсёды было ва ўсіх нашых гарадах — спакойна з маленькімі дзеткамі за руку ў любы час сутак; і ганарыцца сваёй краінай. Краіна мусіць быць спакойнай, не гледзячы на ні якія вострыя сітуацыі. Гэта галоўнае, што адрознівае нас ад іншых, у гэтым сутнасць нашага астраўку бяспекі. І гэта мы павінны захаваць, чаго б нам гэта не каштавала», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».