Вы тут

З рэдакцыйнай пошты. «Такое не можа, не павiнна больш паўтарыцца»


Некалi было за правiла: напярэдаднi светлага дня Перамогi i трагiчнага — дня пачатку вайны згадваць сваё перажытае-незабытае, расказваць пра яго...

Каму? Ну, вядома ж, родным i блiзкiм, сябрам i суседзям, школьнiкам. Да iх часта i, здаецца, учора яшчэ, прыходзiлi ветэраны i цудам ацалелыя вязнi фашысцкiх канцлагераў, блакаднiкi, працаўнiкi тылу, спяшалiся расказаць... У тым лiку — i ў лiстах у газету.

Цяпер гэта робяць iншыя — iх дзецi i ўнукi, настаўнiкi i проста людзi нераўнадушныя.


Для сённяшнiх школьнiкаў Другая сусветная вайна — гiстарычная падзея. Дзецi вывучаюць яе на ўроках гiсторыi, па кнiгах i фiльмах, па старых фатаграфiях i ўспамiнах родных, якiя перадаюцца з пакалення ў пакаленне, пiша Вольга Кiвуля з Дзятлаўшчыны (гэты ды iншыя лiсты друкуюцца ў скарачэннi i пераказе. — Аўт.). Дочкi ветэрана Пятра Дзям'янавiча Вераб'я беражлiва захоўваюць памяць пра яго, унукi  добра ведаюць гiсторыю кожнага медаля i ўжо сваiм дзецям расказваюць, што дзядулю прызвалi на фронт у жнiўнi 1944-га, што яму ў той час было 43 гады, i дома ён пакiнуў жонку i чатырох дачок, што служыць Пятру Дзям'янавiчу давялося ў стралковым палку Другога Прыбалтыйскага фронту, ваяваць — на тэрыторыi Латвii i Ленiнградскай вобласцi i вельмi шмат што перажыць. Вось толькi адзiн баявы эпiзод.

Як расказваў дзядуля, аднойчы на шляху наступлення паўстала сур'ёзная перашкода — нямецкае кулямётнае гняздо. Камандзiр узвода паставiў задачу лiквiдаваць яго. На заданне адправiўся першы салдат... Праз нейкi час пачулася кулямётная чарга — баец не вярнуўся. Тады камандзiр паслаў другога... I зноў без вынiку. Трэцiм пайшоў дзядуля.

Мясцовасць была вельмi балоцiстая: вербалоззе, высокая трава, рэдкiя дрэвы. З усёй перасцярогай воiн прабiраўся туды, адкуль гучалi кулямётныя чэргi, i неўзабаве сярод купiн убачыў першага забiтага байца, а затым i другога, зразумеў, што кулямётчыкi недзе блiзка. Гэта азначала, што трэба, як на паляваннi (вось дзе спатрэбiўся досвед!), услухоўвацца ў кожны шоргат, углядацца ў кожную дэталь, i такi ўбачыць у вялiкiм кусце вярбы ледзь прыкметнае варушэнне галiнак, першым адкрыць стральбу.

У адказ яму стрэлаў не прагучала.

Праз нейкi час дзядуля папоўз наперад i ўбачыў, што два нямецкiя салдаты i афiцэр забiтыя. Такiм чынам заданне камандзiра ўдалося выканаць, за што чырвонаармеец Верабей быў узнагароджаны медалём «За адвагу».

...Мой сын, пiша Вольга Кiвуля, праўнук шаноўнага Пятра Дзям'янавiча, ведае гiсторыю гэтай узнагароды, i я ўпэўнена — будзе захоўваць яе, а значыць — захоўваць памяць.


Кажуць, чалавек жывы, пакуль яго помняць, чытаем у лiсце Т. Л. Лагун з Мiнскага раёна. I дзеля яе, вось гэтай памяцi, у нашай Крупiцкай школе стартаваў праект «Юны патрыёт». Кiруе iм Валянцiна Паўлаўна Iвашчанка, якая змагла па-сапраўднаму зацiкавiць дзяцей мiнулым сваiх дзядоў i прадзедаў. Адзiн толькi прыклад: у сям'i шасцiкласнiка Мацвея Коласа беражлiва захоўваецца невялiкая папка з дакументамi. Перабiраючы iх, разумееш, якiя цудоўныя людзi i якой цаной здабывалi Перамогу. Прапрадзед Мацвея Якаў Абрамавiч Каплан нарадзiўся ў Мiнску ў 1915-м, атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю, да вайны быў намеснiкам галоўнага ваеннага пракурора горада. У час вайны — у званнi гвардыi маёра юстыцыi — ваенным пракурорам 62-й гвардзейскай стралковай дывiзii. Меў раненнi i кантузii, загiнуў пры выкананнi службовых абавязкаў у баях за Венгрыю 31 сакавiка 1945-га.

Аб тым, як гэта здарылася, родным паведамiў баявы сябар Анатоль Барадзiнаў, i сям'я гэты лiст захавала. Яна ж звярталася і ў многiя iнстанцыi, каб адшукаць дакументы, характарыстыкi, каб даведацца, што Якаў Абрамавiч Каплан быў узнагароджаны двума ордэнамi Чырвонай Зоркi, ордэнам Чырвонага Сцяга, медалём «За абарону Сталiнграда».

Адзiнае, што пакуль не зрабiлi нашчадкi, — не наведалi магiлу ў Венгрыi.


...Шмат напiсана пра подзвiгi жанчын у гады Вялiкай Айчыннай. Па статыстыцы не менш як 800 тысяч з iх сталi лётчыцамi, сувязiсткамi, медсёстрамi... Амаль 150 тысячам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. I нiхто не скажа, колькi ў той час было гераiнь, можна сказаць, безыменных. Пра адну з iх расказвае супрацоўнiца Чавускага краязнаўчага музея Таццяна Тэсленка.

Да 22 чэрвеня 1941-га дзевяцiкласнiца Аляксандра Лазоўская жыла з бацькамi ў Ленiнградзе, пасля — разам з iншымi падлеткамi сачыла за правiльным зацямненнем акон, за парадкам падчас бамбёжак i абстрэлаў, за чужымi людзьмi, каб яны не аказалiся дыверсантамi, хадзiла капаць процiтанкавыя равы.

Спробы ўладкавацца на работу або трапiць на фронт поспеху не мелi. Дзяўчына працягвала вучыцца ў школе, хоць урокi часта перапынялiся паветранымi трывогамi i размовамi пра ежу. З-за голаду i слабасцi ўсё менш настаўнiкаў з'яўлялася на работу, а вучняў — на заняткi.

З пачатку блакады з ежай у горадзе стала зусiм цяжка: людзi заварвалi i елi сталярны клей, пяклi на пакосце аладкi з высушанага i тоўчанага сена з дабаўленнем мукi. Торф са свежавыкапанай ямкi нагадваў на смак тварог. Свае 125 грамаў хлеба хутка хапалi з вагаў i хавалi за пазуху, каб хто-небудзь не выхапiў з рук...

Як успамiнала Аляксандра Макараўна, самая вялiкая смяротнасць блакаднiкаў была ў другой палове снежня 1941 года. У дзень iх памiрала ад дзвюх да трох тысяч. Горад жыў без святла, палiва, ваду здабывалi з расталага снегу. Сярод сумётаў стаялi
машыны, трамваi i тралейбусы. Але, нягледзячы нi на што, працавалi заводы i шпiталi. У халодных цэхах рабочыя рамантавалi танкi, выраблялi боепрыпасы, зброю, працавалi вучоныя, мастакi, кампазiтары.

Аляксандра ўладкавалася на работу ў пажарную каманду, а ў лiпенi 1943-га добраахвотна ўступiла ў рады Чырвонай Армii. Служыла ў атрадзе, якi рыхтаваў сабак — знiшчальнiкаў танкаў, была тэлефанiсткай, нават запасным наводчыкам на адной з батарэй, узнагароджана медалямi «За абарону Ленiнграда», «За баявыя заслугi». Пасля вайны працавала настаўнiцай у сярэдняй школе № 1...


Вайна, як слушна заўважае бiблiятэкар Зiнаiда Мельнiчак з Мастоўшчыны, i сапраўды падзялiла, перайначыла, а то i перавярнула жыццi мiльёнаў людзей. У лiсце — расказ аб адным.

У вёсцы Агароднiкi жыве прыгожая душэўная жанчына Клаўдзiя Вiктараўна Мельнiчак. Ёй цяпер iдзе 93-i, i ўжо самой не верыцца, што некалi, у далёкiм 1941-м жыла ў горадзе Арцёмаўску Свярдлоўскай вобласцi, што бацьку яе на пачатку вайны ад васьмi дзяцей прызвалi ў армiю, што сама ў 14 гадоў пайшла ў токары.

Ваенны завод, на якiм працавала, быў з эвакуiраваных: прывезеныя станкi манцiравалi пад адкрытым небам, першую, так неабходную фронту прадукцыю, выпускалi таксама без даху над галавой. Выраблялi баявыя снарады i камплектуючыя для ўстановак «Кацюша». Працавалi па 12—14 гадзiн у суткi. Зробленыя дэталi дзяўчынцы самой даводзiлася адносiць на заводскi склад...

Хлеба рабочым выдавалi па 500 грамаў. Найчасцей яго i з'ядалi на заводзе, несцi дамоў не было чаго...

Карацей, хапiла цяжкасцяў, але на iх, як расказвае Клаўдзiя Вiктараўна, нiхто не скардзiўся i не пакiдаў свае рабочыя месцы, бо кожны разумеў, што тым самым наблiжае Перамогу.

За самаадданую працу ў тыле тую дзяўчынку ўзнагародзiлi памятным знакам «Ветэран вайны 1941—1945  гг.», медалём «За перамогу над Германiяй» i iншымi юбiлейнымi...

Яшчэ дзесяць гадоў пасля Перамогi яна працавала токарам, яе партрэт быў размешчаны на Дошцы гонару, а далей...

У 1954-м яна пазнаёмiлася з беларускiм хлопцам, выйшла замуж, пераехала ў Беларусь. Тут, на новым месцы жыхарства, Клаўдзiя Вiктараўна працавала даяркай у калгасе «Дружба», у яе сям'i вырасла чацвёра дзяцей, ёсць дзявяцера ўнукаў, шасцёра праўнукаў i нават адзiн прапраўнук. Мiрнае жыццё, дзеля якога ёй змалку так шмат i так цяжка давялося працаваць, працягваецца.


Не забыць перажытае i Надзеi Пiлiпаўне Барушка з аграгарадка Кабакi Бярозаўскага раёна. За сувязь з партызанамi ўсю iх сям'ю прыгаварылi да расстрэлу, i пад вокнамi ўжо спынiлася машына, каб выканаць гэты прысуд. Але дома ў той час былi толькi двое (сямiгадовая Надзя i двухгадовая Лiда), бацькi працавалi ў полi... Аднавяскоўцы неяк паведамiлi iм пра небяспеку, i мацi (немцы на нейкi час ад'ехалi) паспела прыляцець, схапiць дзяцей, адбегчыся ў бок лесу. Амаль услед iм загучалi стрэлы.

Бацьку тады арыштавалi, а малыя з мацi апынулiся ў партызанах, дзе хапiла ўсяго — i холаду, i голаду, i хвароб. Сястрычка памерла ад шкарлятыны, у хуткiм часе пасля вайны не стала мацi (ёй быў усяго 31)... Вайна i сапраўды бязлiтасная да кожнага.

I таму, як справядлiва заўважае спадар Карнялюк з Вiцебска, так горка i прыкра за Еўропу i асобныя раней савецкiя рэспублiкi, дзе з амаль фашысцкай вераломнасцю руйнуюцца помнiкi i пахаваннi Другой сусветнай вайны. I да гонару радасна, што ў Беларусi яны наадварот будуюцца, з'яўляюцца месцамi ўшанавання загiнулых, уваходзяць у ваенна-гiстарычныя маршруты i экскурсii.


Пра адну з такiх расказвае спадар Валерый Петрыкевiч з Дзятлава.

Падчас апошняй вайны ў Беларусi загiнуў кожны трэцi, сотнi вёсак былi спалены разам з людзьмi. Для таго, каб гэта нiколi не паўтарылiся, пiша ён, трэба слухаць успамiны людзей, чытаць пiсьменнiкаў-франтавiкоў Васiля Быкава, Янку Брыля, Уладзiмiра Калеснiка, Алеся Адамовiча, Юрыя Бондарава, Канстанцiна Сiманава ды iншых, звяртацца да ваенных кiнастужак, шукаць праўдзiвую iнфармацыю ў архiвах i музеях, бываць каля помнiкаў...

Наш сёлетнi водны паход на байдарках, чытаем у лісце, быў прысвечаны юбiлею Перамогi i таму, прадумаўшы правiлы перасцярогi (найперш ад каранавiруса), мы загадзя планавалi наведаць магiлы ахвяр Халакосту каля вёскi Коцькi i ваяроў у Наваельнi, стварылi каманду. У склад яе ўвайшлi школьнiкi 5—8 класаў, якiя разам з бацькамi i дзядамi не толькi пераадольвалi водныя перашкоды ў выглядзе карчоў, паваленых дрэў, былых грэбляў, але i ўскладалi кветкi, стаялi, схiлiўшы галовы, аддаючы данiну павагi загiнулым».

Асаблiва ўразiў мемарыял каля вёскi Коцькi. Тут, на ўскрайку лесу, на працягу некалькiх тыдняў расстрэльвалi яўрэяў, звезеных з Навагрудка, Баранавiчаў, Любчы, Карэлiчаў, Мiра, Гарадзеi, Снова, Iвацэвiчаў ды iншых мясцiн, а целы iх скiдвалi ў глыбокiя траншэi.

Падчас хвiлiны маўчання, якая прыкметна зацягнулася, усе прысутныя задумалiся пра лёс бязвiнна загiнулых, пра сваiх дзядоў i прадзедаў, пра ўсiх тых, хто стаў ахвярай цi па-геройску загiнуў у баях, адстойваючы свабоду Айчыны.

Потым, прадаўжаючы сплаў амаль да самай Наваельнi, дзецi задавалi пытаннi («За што?», «Чаму iменна тут?») i, здаецца, мiжволi прыходзiлi да высновы, што такое не можа, не павiнна больш паўтарыцца!

...Для дзяцей, для моладзi вайна i сапраўды недзе там, у мiнулым, аднак мае рацыю спадар Канстанцiн Карнялюк, памяць пра тыя
1418 дзён i начэй па-ранейшаму перадаецца ад чалавека да чалавека, з году ў год, з дзесяцiгоддзя ў дзесяцiгоддзе... I сапраўды, каб не паўтарыцца.

Пошту чытала Валянцiна ДОЎНАР

Ад яе ж пераканаўчая просьба: адсылаючы лiсты ў рэдакцыю (здымкi, калi ласка, на асобных файлах), паведамляйце не толькi свае адрасы ды пашпартныя даныя, але i нумары тэлефонаў для аператыўнай зваротнай сувязi.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.