Вы тут

Пытанне электрыфiкацыi жыллёвага фонду хвалявала жыхароў Вiцебшчыны


Пытанне электрыфiкацыi жыллёвага фонду хвалявала жыхароў Вiцебшчыны падчас прамой тэлефоннай лiнii i прыёму грамадзян, што правёў памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па Вiцебскай вобласцi Анатоль ЛIНЕВIЧ.

Магчымасцю агучыць сваё пытанне скарысталiся заяўнiкi з Лёзненскага, Глыбоцкага, Сенненскага, Полацкага раёнаў, а таксама жыхары абласнога цэнтра. У прыватнасцi, значная колькасць зваротаў датычылася магчымасцi ацяплення жылых дамоў з дапамогай электракатлоў.

— Чым блiжэй увод у эксплуатацыю БелАЭ, тым больш насельнiцтва разумее перспектывы, якiя адкрываюцца з уводам гэтага аб'екта, — растлумачыў актуальнасць агучанай тэмы Анатоль Лiневiч.

Пакуль жа асноўнай перашкодай у вырашэннi шматлiкiх зваротаў выступае недастатковая магутнасць ЛЭП. Напрыклад, у Лёзненскiм раёне, з гэтай прычыны больш за сто заяўнiкаў атрымалi адмову — гэта палова ад усiх, хто звярнуўся з заявай па ўстаноўцы электракатлоў у мясцовы фiлiял «Вiцебскэнерга».

На думку памочнiка Прэзiдэнта, неабходна сфармiраваць у раёнах спiсы тых, хто жадае гэта зрабiць. Гэта паўплывае на фармiраванне адпаведнай дзяржаўнай праграмы.

— Трэба таксама выпрацаваць нарматыўны дакумент з адзiным падыходам, згодна з якiм можна будзе дзейнiчаць далей, — лiчыць ён.

Таксама да Анатоля Лiневiча звярнуўся дырэктар прыватнага прадпрыемства з Гомеля, якi прасiў пасадзейнiчаць у рэалiзацыi бiзнес-праекта. У прыватнасцi, мужчына плануе стварыць вытворчасць па зборы i перапрацоўцы выкарыстаных масленых фiльтраў на тэрыторыi Аршанскага раёна, скарыстаўшыся прэферэнцыямi, што дае Указ № 506. Бiзнесмен распрацаваў бiзнес-план, зарэгiстраваў прадпрыемства на аршанскай пляцоўцы СЭЗ «Вiцебск», але далей рэалiзацыя праекта не iдзе з-за немагчымасцi вызначэння крытэрыяў яго эфектыўнасцi.

Акрамя таго, да памочнiка Прэзiдэнта звярнулiся тры шматдзетныя сям'i з Полацка i Вiцебска, якiя агучылi асабiстыя пытаннi, звязаныя з уладкаваннем дзяцей на аздараўленне ў санаторый, паляпшэннем жыллёвых умоў i выкарыстаннем сямейнага капiталу.

Усе звароты, якiя былi агучаны, Анатоль Лiневiч узяў на асабiсты кантроль. Дзе гэта магчыма, будзе аказана дапамога i прыняты адпаведныя меры. У гутарцы з журналiстамi памочнiк Прэзiдэнта звярнуў увагу на эфектыўнасць такой формы работы з людзьмi.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Ацяпленне ад электрычнасцi

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.