Вы тут

Да Віталя Прымы звярнулася дырэктар РТБД


Да традыцыйных пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва жылля, якія звычайна агучваюць мінчане падчас прамых тэлефонных ліній і прыёмаў грамадзян, сталі дадавацца тыя, што звязаны з работай эканомікі падчас пандэміі. Пра гэта паведаміў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску Віталь ПРЫМА падчас прамой лініі, якую ён правёў у Партызанскім раёне сталіцы.


Фота: minsknews.by

— Традыцыйна на ўсіх прыёмах грамадзян і падчас правядзення прамых тэлефонных ліній заўсёды гучаць пытанні, звязаныя з работай ЖКГ, заўсёды хвалююць мінчан тэмы будаўніцтва і жылля. Падчас цяперашняй тэлефоннай лініі з'явіліся пытанні, звязаныя з сітуацыяй на рынку працы ва ўмовах пандэміі, — заўважыў памочнік Прэзідэнта.

У прыватнасці, да Віталя Прымы звярнулася дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Яна агучыла праблему, з якой сутыкнуліся акцёры, што жывуць у арэндным жыллі: у цяперашніх умовах пандэміі заробкі паменшыліся амаль удвая, таму стала складана аплачваць суму арэнды кватэр. Дырэктар папрасіла паменшыць яе кошт на перыяд пандэміі.

— Па гэтым пытанні ў першую чаргу неабходна падымаць дзеючае заканадаўства. У межах яго прапрацуем, як мы можам пайсці насустрач тым, хто звяртаецца. Калі дзеючы закон не дазваляе аднамомантна вырашыць пытанне праз зніжэнне арэнднай платы, тады будзем яго разглядаць сумесна з камітэтам па культуры з мэтай павышэння даходаў такой катэгорыі грамадзян, — растлумачыў памочнік Прэзідэнта.

Акрамя таго, паднімаліся пытанні своечасовай выплаты заробку, добраўпарадкавання тэрыторый, звышнарматыўнага тэрміну будаўніцтва жылля, рэалізацыі маёмасных правоў пры зносе жылфонду і іншыя. Таксама дазваніліся да інспектара па Мінску і жыхары іншых рэгіёнаў. Напрыклад, ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС з Гомеля прасіў пасадзейнічаць у вырашэнні жыллёвага пытання: мужчына 25 гадоў жыве ў інтэрнаце і 15 з іх стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.

— Некаторыя пытанні, з якімі звярнуліся ўпершыню ці якія не разглядаліся на ўзроўні мясцовых улад, я, натуральна, перанакірую сваім калегам. А ў тых выпадках, калі заяўнікі прайшлі ўсе этапы разгляду ў сваім рэгіёне і не атрымалі вычарпальнага адказу, напэўна, будзем разглядаць на рэспубліканскім узроўні, — агучыў сваю пазіцыю Віталь Прыма.

Усе звароты пастаўлены на кантроль. Службам горада дадзены адпаведныя даручэнні, каб у кожнай сітуацыі былі прынятыя неабходныя меры для вырашэння пытанняў грамадзян.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Заробак і жыллё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».