Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла парушэнні правоў спажыўцоў у вядомай інтэрнэт-краме.
У ведамства звярнуліся грамадзяне, якія паскардзіліся, што аплаціць тавары, замоўленыя ў інтэрнэт-краме wіldberrіes.by, наяўнымі грашыма немагчыма. Дзяржаўны рэгулятар убачыў у такіх дзеяннях таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вайлдберыз» парушэнне Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» і Правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання. Каб прадухіліць далейшае парушэнне правоў спажыўцоў, профільнае міністэрства выдала арганізацыі прадпісанне аб устараненні парушэнняў адпаведнага заканадаўства.
Аднак звароты грамадзян у міністэрства не супыніліся, інфармацыя на сайце гэтай інтэрнэт-крамы таксама сведчыла аб неналежным выкананні названага прадпісання.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, адказнасць за невыкананне (неналежнае выкананне) прадпісання дзяржаўнага органа прадугледжваецца артыкулам 23.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, а адказнасць за парушэнне заканадаўства аб гандлі і ахове правоў спажыўцоў — артыкулам 12.17 гэтага ж кодэкса. Таму службовую асобу ТАА «Вайлдберыз» выклікалі ў профільнае міністэрства для складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?
Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.