Вы тут

Што новага ў натарыяце і абарачэнні валюты?


Адбылося чарговае пасяджэнне сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання. Разгледжана васямнаццаць пытанняў, ратыфікаваны шэраг міжнародных пагадненняў і пратаколаў з замежнымі краінамі.


Істотныя і станоўчыя перамены чакаюцца ў рабоце натарыята краіны дзякуючы зменам у законах па пытаннях натарыяльнай дзейнасці. Што гэта за новаўвядзенні? Як адзначыў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, уводзіцца прынцып экстэрытарыяльнасці сведчання здзелак з нерухомасцю. Раней трэба было звяртацца да натарыуса па месцы знаходжання аб'екта маёмасці, скажам, кватэры ці дачы. Цяпер дапаможа спецыяліст, незалежна ад таго, на тэрыторыі якога раёна знаходзіцца нерухомасць.

Таксама павялічваецца памер страхавой кампенсацыі ў выпадку памылкі натарыуса, якая стала прычынай маёмаснай страты кліента. Акрамя натарыуса адказнасць страхуе таксама і Беларуская натарыяльная палата — да 10 тысяч базавых велічынь. Хоць, па словах міністра, такія выпадкі адзінкавыя, усё ж сенатары палічылі, што інтарэсы кліента павінны быць на першым плане. Пашыраецца пералік страхавых выпадкаў, якія падлягаюць кампенсацыі.

Павялічваецца і тэрмін іскавай даўнасці па патрабаваннях аб выплаце кампенсацыі, па дагаворы страхавання грамадзянскай адказнасці натарыуса з трох да дзесяці гадоў. Бо нярэдка па здзелках з нерухомасцю пытанне аб кампенсацыі шкоды паўстае праз шмат гадоў.

Своечасовымі з'яўляюцца змяненні законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю. Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц назваў важнай навацыяй адмову ад жорсткіх тэрмінаў рэпатрыяцыі валютнай выручкі ў Беларусь. Цяпер гэтыя тэрміны будуць вызначаць самі прадпрыемствы. Такія радыкальныя змены дазволяць знізіць адміністрацыйную нагрузку на бізнес, павысіць эфектыўнасць работы і канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў на знешніх рынках, што асабліва важна ў сённяшніх умовах.

Цікавасць уяўляе заканадаўча замацаваны пералік выключных выпадкаў дазволеных разлікаў у замежнай валюце. «Гэта выпадкі, якія альбо маюць жалезнае эканамічнае абгрунтаванне, альбо непазбежныя. Ва ўсіх астатніх выпадках як сродак плацяжу павінен выкарыстоўвацца беларускі рубель. Гэта тое, што адбываецца ў рамках девалютызацыі і павышэння даверу да нацыянальнай валюты», — адзначыў Сяргей Калечыц.

Важныя перамены чакаюцца і ў правядзенні аперацый, звязаных з рухам капіталаў, размяшчэннем сродкаў за мяжой, купляй замежных каштоўных папер. Раней прадпрыемствам і фізічным асобам трэба было ісці па дазвол у Нацбанк. Дазвол патрабаваўся і для адкрыцця рахункаў за мяжой. Але пасля пераходу з 2015 года да новага рэжыму манетарнай палітыкі, на гібкае курсаўтварэнне, рост даверу да беларускага рубля неабходнасць у такім жорсткім рэгуляванні адпала. Цяпер новае заканадаўства дазваляе без абмежаванняў аперацыі капітальнага характару для фізічных асоб і адкрыццё рахункаў за мяжой для прадпрыемстваў. А замест дазвольнага парадку стане выкарыстоўвацца сістэма маніторынгу. Фізічным асобам, прадпрыемствам трэба будзе проста паведаміць у Нацбанк аб характары гэтых аперацый.

Паводле слоў Сяргея Калечыца, краіна фактычна атрымала новую рэдакцыю закона аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі. Гэта, па сутнасці, завяршальны этап мадэрнізацыі беларускага валютнага заканадаўства, які знамянуе пераход ад дазвольнай сістэмы да рэгістрацыйнай па цэлым шэрагу банкаўскіх інструментаў і аперацый.

Леанід ТУГАРЫН

Прэв'ю: yaizakon.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».