Вы тут

Жыллё, дарогі і ЖКГ. З такімі пытаннямі звярталіся на прамую лінію да Івана Лаўрыновіча


З такімі пытаннямі звярталіся на прамую лінію да памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці Івана ЛАЎРЫНОВІЧА, якую ён правёў у Дзятлаўскім райвыканкаме.


Яму тэлефанавалі жыхары не толькі Дзятлаўскага, але і іншых раёнаў вобласці. У цэнтры ўвагі былі пытанні рамонту і будаўніцтва дарог, жылля, работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

— Па выніках не толькі цяперашняй, але і іншых прамых ліній падкрэслю, што кіраўнікам, спецыялістам сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі трэба больш уважліва ставіцца да людзей і іх праблем. Многія пытанні маглі б быць вырашаны на месцах, а не выносіцца на ўзровень аблвыканкама ці Адміністрацыі Прэзідэнта, — адзначыў Іван Лаўрыновіч. Ён падкрэсліў: такія прамыя лініі ў раёнах дапамагаюць лепш выяўляць пытанні, якія неабходна вырашаць больш аператыўна менавіта на месцах.

Дарэчы, адзін зварот быў нават з Магілёўскай вобласці. Заяўніца хвалявалася за сваіх бацькоў, якія жывуць у пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Жанчына паскардзілася, што каторы год у доме, дзе знаходзіцца кватэра пенсіянераў, не выконваецца капрамонт.

Памочнік Прэзідэнта адзначыў: зварот будзе ўзяты на кантроль. Са старшынёй райвыканкама абмяркоўвалася магчымасць таго, каб сёлета ці ў наступным годзе прыняць канкрэтнае рашэнне: перасяліць людзей ці капітальна адрамантаваць іх дом.

Па ўсіх зваротах дадзены адказы і тлумачэнні, выкананне шэрагу даручэнняў узята на кантроль.

Паводле БелТА

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».