Вы тут

15 чэрвеня стартуе прыёмная кампанія ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі


Прыём будуць весці 127 такіх устаноў па больш чым 260 прафесіях. Акрамя таго, падрыхтоўку па рабочых прафесіях ажыццяўляюць 44 установы адукацыі іншых узроўняў, якія таксама рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.


Усяго на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць 28,4 тысячы чалавек, з іх за кошт сродкаў бюджэту — 28,2 тысячы. На аснове агульнай базавай адукацыі —18,1 тысячы чалавек, на аснове агульнай сярэдняй — 8,2 тысячы і на аснове спецыяльнай адукацыі — 400 чалавек.

У мэтах гнуткага рэагавання на патрэбы рэгіянальных рынкаў працы штогод удасканальваецца структура падрыхтоўкі кадраў. У бягучым годзе плануецца адкрыць падрыхтоўку па 133 новых для асобных устаноў прафтэхадукацыі прафесіях. З новых прафесій, па якіх падрыхтоўка ў краіне раней не вялася, — скарняк—раскройшчык, апаратчык выцяжкі і заліўшчык метала.

У структуры прыёму будуць захаваны тэндэнцыі мінулых гадоў: спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складуць амаль 75 працэнта .

На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі прымаюцца асобы, якія маюць агульную базавую, агульную сярэднюю або спецыяльную адукацыю.

Прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі на дзённай форме ажыццяўляецца з 15 чэрвеня па 20 жніўня. Калі да канца тэрміну прыёму дакументаў колькасць пададзеных заяў на асобныя прафесіі меншая за запланаваную колькасць месцаў, установа адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам можа падоўжыць тэрмін прыёму дакументаў і залічэння ў склад навучэнцаў да поўнага ўкамплектавання груп, але не пазней, чым да 15 верасня бягучага года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: oleksapravda.blogspot.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.