Вы тут

На YouTube з’явілася трэцяя серыя мультсерыяла «Каманда 99»


Гэтым разам касмічныя героі Ківі, Ажына і Лімон, якія расказваюць дзецям і дарослым пра правільную сарціроўку адходаў, адпраўляюцца на Джэмавую планету, дзе з’явіўся незвычайны монстр. Убачыць чарговае падарожжа маленькіх ратавальнікаў і даведацца, ці трапяць яны ў «Салодкую пастку», можна на YouTube-канале Target99 Belarus, паведамляюць у дзяржаўнай установе «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».


Усю цеплаэнергію жыхары Джэмавай планеты выкарысталі на выраб джэму і слоікаў пад яго. З лішкаў гэтай смакаты стварыўся Джэмавы монстр, і цяпер на планеце холадна, брудна і вельмі ліпка. Аднак паратунак ёсць — і ён у паўторным выкарыстанні шклянак і перапрацоўцы шклабою. Гэтаму і навучаць дзяцей і дарослых у гэтай серыі героі мульціка.

Айчынныя аніматары, якія стварылі адважных янотаў па заказу дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», вырашылі зрабіць чаканне чарговай серыі мульціка больш цікавым. Яны прапануюць чакаць новай сустрэчы з янотамі-сарціроўшчыкамі з цудоўнымі размалёўкамі пра касмічныя прыгоды маленькіх сарціроўшчыкаў.

А яшчэ героі экалагічнага дэтэктыва падзяліліся з гледачамі лістоўкай, дзе добра бачна, у які кантэйнер якое смецце трэба кідаць. «Раздрукуйце памятку і павесьце на кухні, каб дапамагчы дарослым сарціраваць адходы правільна», — раяць Ажына, Ківі і Лімон сваім гледачам.

Карцінка клікабельная.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.