Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Ваш аптымізм і ўменне не паддавацца нудоце не толькі будуць вельмі карысныя вам самім, але і выклікаюць сімпатыю ў навакольных. У пачатку тыдня з'явіцца выдатная магчымасць бліснуць талентамі, выступіць на публіцы, падняць свой аўтарытэт. Тыдзень можа падарыць ажыццяўленне планаў. Таксама можа з'явіцца магчымасць змяніць работу, калі, вядома, вы гэтага хочаце. У суботу добра адпраўляцца ў падарожжа.


ЦЯЛЕЦ. У першыя тры дні тыдня імаверныя рэзкія перапады настрою, хоць асаблівых прычын для гэтага не прадбачыцца. Неабходна завяршыць пачатыя справы, яны пагражаюць павіснуць мёртвым грузам надоўга. Не вельмі давярайце парадам добразычліўцаў, больш спадзявайцеся на сябе. Бліжэй да выхадных асабліва ўважлівымі неабходна быць тым, хто адпраўляецца ў далёкую паездку, аднак не варта бачыць у кожным чалавеку ворага. Паспрабуйце больш часу праводзіць з блізкімі людзьмі.

БЛІЗНЯТЫ. Чакаецца поспех у прафесійных справах, атрыманне дадатковага прыбытку. Асабістае жыццё таксама парадуе. Нават у складаных сітуацыях не адчайвайцеся — атрымаеце тое, пра што марылі. Цуды сапраўды здараюцца, вы ў гэтым пераканаецеся на ўласным вопыце ў найбліжэйшы час.

РАК. У вас пачалася паласа шанцавання і лёгкіх поспехаў. Сіл і энергіі хопіць для рэалізацыі задуманага. Давер партнёрам — добрая рыса характару, але часам лепш яшчэ раз пераканацца ў іх надзейнасці. У сераду вашы прапановы будуць пачуты і адобраны начальствам. Але чацвер і пятніца могуць аказацца самымі напружанымі і цяжкімі днямі тыдня, якія запатрабуюць максімальнай засяроджанасці. Затое ў выхадныя можна будзе расслабіцца на прыродзе.

ЛЕЎ. Паспрабуйце быць мякчэйшымі, чым звычайна, асабліва ў адносінах з калегамі па рабоце і начальствам. Аўторак — удалы дзень для пачатку новых важных спраў, вырашэння праблем у сферы партнёрскіх адносін. Надыходзіць новы этап у жыцці. У рабоце спатрэбіцца поўная аддача і выкарыстанне ўсіх вашых ведаў, а можа быць, і тых, якія толькі трэба будзе набыць. Бліжэй да выхадных будуць ўдалыя як дзелавыя паездкі, так і падарожжа з мэтай адпачыць.

ДЗЕВА. Тыдзень абяцае быць яркім і запамінальным, калі не па выніку дзейнасці, то, як мінімум, па сваім эмацыянальным напале. Цяпер самы час адкінуць надакучлівыя справы і адправіцца на пошукі новых уражанняў і цікавых знаёмстваў. Асабліва прыдатнымі для гэтага могуць аказацца аўторак і пятніца. У суботу пажадана праявіць абачлівасць. У гэты дзень небяспечна сварыцца, потым будзе вельмі цяжка памірыцца.

ШАЛІ. Пры ўмелым спалучэнні аптымізму і гібкасці на гэтым тыдні вы зможаце дасягнуць важнай мэты. Працуйце, і прафесійны поспех забяспечыць вам годнае існаванне, не кажучы ўжо пра маральнае задавальненне. Звярніце ўвагу на інтэлектуальную сферу дзейнасці — у ёй вас чакае поспех. У пятніцу пажадана пазбягаць канфліктаў. У сям'і паспрабуйце праяўляць стрыманасць, інакш можаце справакаваць скандалы.

СКАРПІЁН. З'явіцца шанц прадэманстраваць захопленым гледачам усю глыбіню і сілу вашай асобы, зрабіўшы прыгожы жэст. Але паспрабуйце не толькі выказвацца, але і прыслухоўвацца да суразмоўцаў. Далоў стэрэатыпы — варта сканцэнтравацца на самым важным. Вы зможаце дамагчыся поспеху, атрымаць салідны прыбытак і апынуцца ў першых шэрагах.

СТРАЛЕЦ. Каб зрабіць тое, што вы намецілі, спатрэбяцца пэўныя намаганні і ўпэўненасць ва ўласных сілах і дзеяннях. Вашы амбіцыі прымусяць рухацца наперад, да новых вяршынь. У сераду будуць удалымі паездкі, перамовы і работа з юрыдычнай дакументацыяй. Пятніца будзе спрыяльная для завяршэння старых спраў і для новых цікавых праектаў. Кароткачасовае падарожжа ў выхадныя абяцае казачны адпачынак у кампаніі.

КАЗЯРОГ. Тыдзень спрыяе мернаму вядзенню спраў, павольнаму, але вернаму руху наперад у прафесійнай сферы, умацаванню пазіцый. Не варта нічога змяняць, задавольвайцеся пакуль тым, што маеце. Самы час разабрацца з абавязкамі і ўрэгуляваць адносіны з партнёрамі. Запасіцеся цярпеннем, будзьце больш сціплыя ў сваіх патрабаваннях. Паспрабуйце стрымліваць раздражненне, якое можа з'явіцца ў адносінах да блізкіх, калі тыя не заўсёды вас разумеюць.

ВАДАЛІЎ. Шматабяцальны і творчы тыдзень. Калі вы хочаце знайсці новую работу і новых сяброў, то цяпер самы час. Вашы ідэі будуць прыняты і падтрыманы начальствам і калегамі. Паездкі за горад лепш планаваць на пятніцу. У нядзелю магчымая нефармальная сустрэча, ад яе будуць залежаць многія наступныя падзеі ў дзелавой сферы. Сітуацыя ў гэты дзень спрыяльная, і поспех практычна гарантаваны.

РЫБЫ. Тыдзень пройдзе ў спакойным тэмпе, калі, вядома, вы з уласнай ініцыятывы не будзеце спяшацца і ствараць сабе лішнія праблемы. Паспрабуйце рэальна разлічваць свае сілы, не ўзвальваць на сябе лішнюю работу і цяжкія абавязацельствы. Досціп дазволіць убачыць сітуацыю, якая склалася, з іншага боку і знайсці арыгінальны спосаб яе рашэння. Усміхайцеся і верце ў лепшае.

Фота: mixnews.lv

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».