Вы тут

Дакументальны фільм Андрэя Куцілы атрымаў спецыяльную згадку журы


Дакументальны фільм Андрэя Куцілы «Мне трэба поціскаў» атрымаў спецыяльную згадку журы на 60-м Кракаўскім фестывалі дакументальнага кіно, што прайшоў з 31 мая да 7 чэрвеня ў анлайн-фармаце.


Кадр з фільма.

На мінулым тыдні мы пісалі, што два беларускія рэжысёры трапілі ў конкурсныя праграмы Кракаўскага кінафестывалю. Стужка Андрэя Куцілы, што, паводле слоў аўтара, першапачаткова задумвалася як рэпартаж, удзельнічала адразу ў двух конкурсах — Нацыянальным і Міжнародным конкурсе кароткаметражных фільмаў.

Журы конкурсу кароткага метра адзначыла карціну спецыяльнай згадкай, напісаўшы ў матывацыі: «Гэты фільм выдзеліўся для журы адлюстраваннем у цэнтры адносін паміж маці (Валянціна) і дачкой (Таццяна), якія жывуць у выключных і няпростых абставінах. Таццяна была паралізаваная ад самага нараджэння, але Валянціна, якой цяпер за 90, усё жыццё пра яе клапацілася. Гэта надзвычайнае выяўленне безумоўнай любві і адданасці, нягледзячы на ахвяру жыццём, маці свайму дзіцяці. Прыгожая аператарская работа фільммейкера ажыўляе гісторыю, як і кранальная паэзія Таццяны, якую яна стварыла, нягледзячы на фізічную недзеяздольнасць».

У мінулым Кракаўскім кінафестывалі Андрэй Куціла ўдзельнічаў са сваім фільмам Summa і таксама атрымаў узнагароду — Сярэбранага лайконіка. Фэст у Кракаве рэгулярна становіцца пляцоўкай для беларускіх дакументалістаў.

Вольга МІЦКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Фестывальны прыз анлайн

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.