Вы тут

Агульны конкурс у Ліцэй БДУ склаў 6,6 чалавека на месца


У Ліцэі Белдзяржуніверсітэта падвялі вынікі прыёмнай кампаніі. Агульны конкурс у навучальную ўстанову склаў 6,6 чалавека на месца. Усяго ў гэтым годзе было пададзена 1739 заяў. Найбольшая колькасць дакументаў прынята ў біялагічныя класы — 286. Конкурс тут склаў 6,5 чалавека на месца.


У матэматычны клас зарэгістраваліся 217 абітурыентаў (конкурс — 9,9 чалавека на месца), фізічны — 208 (конкурс — 9,5), гуманітарны — 198 (конкурс — 9), інфарматыка-матэматычны — 165 (конкурс — 7,5), хімічны — 119 (конкурс — 5,4), гісторыка-грамадазнаўчы — 90 (конкурс — 4,1), філалагічны — 69 (конкурс — 3,1).

У гэтым годзе ўпершыню праводзіўся набор па трох новых профілях навучання: эканамічным, інфарматыка-фізічным і лінгвістычным. Першы арыентаваны на вывучэнне матэматыкі і англійскай мовы, другі — на фізіку і інфарматыку, трэці — на гісторыю Беларусі і англійскую мову. У гэтыя класы конкурс склаў адпаведна 8,7, 4,9 і 3,9 чалавека на месца.

Залічэнне ў  ліцэйскія класы ажыццяўлялася па выніках двух пісьмовых уступных выпрабаванняў. Пры паступленнi на гуманітарны профіль у гэтым годзе неабходна было набраць 151 бал, біялагічны - 138, гісторыка-грамадазнаўчы - 120, філалагічны - 105, лінгвістычны - 92, матэматычны - 87, хімічны - 84, інфарматыка-матэматычны - 75, інфарматыка-фізічны - 69, фізічны - 61.

Усяго ў Ліцэй БДУ ў 10-я класы былі прынятыя 264 навучэнцы, з іх сфармімаваныя 12 класаў па 22 чалавекі. Сярод будучых ліцэістаў 73 % складаюць жыхары сталіцы і 27 % — прадстаўнікі з усіх абласцей Беларусі.

Адметнасцю цяперашняй уступнай кампаніі стала пашырэнне функцыяналу «Асабістага кабінета абітурыента». Вынікі экзаменаў можна было даведацца ў Ліцэі, а таксама праз дадзены электронны рэсурс, дзе былі размешчаны адсканаваныя адказы абітурыентаў і ключы да заданняў.

Трэба таксама дадаць, што ў гэтым годзе ўсе абітурыенты паступалі на агульных падставах у сувязі з адменай заключнага тура рэспубліканскай алімпіяды для ўсіх навучэнцаў, акрамя адзінаццацікласнікаў. Але пры паўпрахадным бале прыярытэт аддаваўся лаўрэатам абласнога або мінскага гарадскога этапу рэспубліканскай алімпіяды.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: yandex.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».