Вы тут

«Абраны шлях — правiльны». Эпiдсiтуацыю абмеркавалi ў Савеце Рэспублiкi


Спiкер верхняй палаты парламента Наталля Качанава на нарадзе з вядучымi медыкамi Беларусi — прадстаўнiкамi мiнiстэрства аховы здароўя, вучонымi-iнфекцыянiстамi, кiраўнiкамi медустаноў — абмянялiся меркаваннямi аб эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi, якая сёння складваецца ў краiне.


Старшыня Савета Рэспублiкi прапанавала ўдзельнiкам нарады агучыць сваё бачанне цяперашняга эпiдстановiшча ў краiне i яго перспектыў. Яна паведамiла, што падчас сустрэч з працоўнымi калектывамi людзi мала пытаюцца аб каранавiрусе, але цiкавяцца, цi будзе другая хваля захворвання, чаго чакаць суайчыннiкам. «Мы павiнны абмяняцца меркаваннямi, каб разумець, як нам рухацца далей, прымаць нейкiя рашэннi», — адзначыла спiкер. Яна не выключае, што працэс вяртання бальнiц у звычайны рэжым (г. зн. да перапрафiлявання iх для аказання дапамогi пацыентам з COVID-19) можна працягваць.

Наталля Качанава падкрэслiла: i навукоўцы, i практыкi пацвярждаюць правiльнасць абранай у Беларусi стратэгii ва ўмовах пандэмii. «Ва ўсiм свеце прызналi, што наша краiна пайшла абсалютна правiльным шляхам. Мы не ўводзiлi каранцiнныя меры i сёння бачым, што працуе эканомiка», — адзначыла яна.

Мiнiстр аховы здароўя Уладзiмiр Каранiк падкрэслiў, што сiтуацыя з COVID-19 у нашай краiне застаецца кантралюемай. Па яго словах, перапрафiляванага ложкавага фонду дастаткова. Што датычыцца рэгiёнаў, ужо iдзе гаворка аб вяртаннi да папярэдняга рэжыму работы. «Але ў любым выпадку, каб зрабiць гэты працэс сапраўды навукова абгрунтаваным, трэба мець дастаткова аб'ектыўны прагноз захваральнасці, каб разумець, як паэтапна будзем выходзiць з гэтага», — адзначыў мiнiстр i канстатаваў: хвароба новая, таму адпрацаваных мадэляў прагназавання сёння не iснуе. «Мы выкарыстоўваем мадэлi, зыходзячы з вопыту тых рэгiёнаў, якiя першыя ўвайшлi ў эпiдэмiя-лагiчны працэс». Ацэнка вопыту Вiцебска паказала, што эпiдсiтуацыя развiваецца па адным сцэнарыi. Адсюль быў прыняты прагноз для сталiцы i астатнiх рэгiёнаў.

Падчас нарады таксама абмяркоўвалася арганiзацыя платнага экспрэс-тэсцiравання на COVID-19. У цэнтры ўвагi была работа ўсёй сiстэмы аховы здароўя, пачынаючы з палiклiнiчнага звяна i да санаторыяў, дзе пацыенты праходзяць рэабiлiтацыю.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.