Вы тут

Аўтэнтыку дзецям. У цэнтры дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi «Ветразь» г. Мiнска iснуе больш за 30 калектываў


Традыцыйная народная культура запатрабавана цэнтрамi дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi. Хлопчыкi i дзяўчынкi ўдзельнiчаюць у конкурсах казачнiкаў, разам з педагогамi адраджаюць абрады, спевы i танцы, па сюжэтах легендаў i паданняў ствараюць вырабы i карцiны. Нават рамеснiцкiя гурткi ператвараюцца ў маленькiя цэнтры па вывучэннi мовы, культуры i традыцый беларусаў, спрыяюць патрыятычнаму выхаванню дзяцей i моладзi.


Так, толькi ў цэнтры дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi «Ветразь» горада Мiнска iснуе больш за 30 калектываў, якiя ў сваёй выхаваўчай i адукацыйнай дзейнасцi звяртаюцца да праблематыкi захавання народнага мастацтва i далучэння да яго сучаснай моладзi. Студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасцi сёння наогул больш нагадвае школу адраджэння нацыянальна-культурных традыцый. Да выхаваўчых праграм далучаюцца бацькi i бабулi навучэнцаў, ладзяцца вечарыны, iмпрэзы, конкурсы.

Аказалася, што сярод маладых сталiчных сем'яў расце попыт на аўтэнтыку. У фальклорны калектыў «Мiлавiца», дзе ўжо больш за 28 гадоў укараняецца аўтарская сацыяльна-педагагiчная сiстэма па вывучэннi, засваеннi i актыўнай трансляцыi аўтэнтычных традыцый беларусаў, бацькi возяць дзяцей з усяго горада. «Канешне, гарадскiя залы i сцэны — не найлепшае месца для знаёмства дзетак з абрадамi, — прызнаецца кiраўнiк калектыву Марыя Снiтко. — Але мы стараемся рабiць рэканструкцыi, каб паказаць дзецям, наколькi цiкавыя i прыгожыя былi, ёсць i, спадзяёмся, дзякуючы нашым навучэнцам i надалей будуць iснаваць народныя традыцыi».

Сёння вопыт сталiчных педагогаў па далучэннi дзяцей i моладзi да шматлiкiх здабыткаў народнай культуры i iх арганiчным увядзеннi ў адукацыйны працэс пераймаюць iх калегi. На базе цэнтра дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi «Ветразь» горада Мiнска створана Рэспублiканская апорная метадычная пляцоўка «Традыцыйная культура i моладзь».

На фота: Рэканструкцыя выхаванцамi цэнтра дадатковай адукацыi «Ветразь» абрада «Божая барада»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».