Вы тут

На прыём грамадзян, які правёў у Слуцку Максім Рыжанкоў, запісалася 50 чалавек


На прыём грамадзян, які правёў у Слуцку першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, запісалася 50 чалавек. Шмат зваротаў датычылася зямельных адносін і спрэчак.


Так, па зямельным пытанні звярнулася саўладальніца драўлянага дома ў межах участка, дзе знаходзіцца сем самавольных пабудоў. Жанчына доўгі час нічога не рабіла, каб іх узаконіць. Мясцовыя ўлады прынялі рашэнне аб зносе пабудоў, затым яго адмянілі. У выніку было вынесена пяць рашэнняў, якія паступова адмяняліся. Лёс збудаванняў не вырашаны і сёння. Прызначана чарговае судовае пасяджэнне.

Яшчэ адна жыхарка з-за зямлі канфліктуе з суседам, які самавольна ўзвёў пабудову на ўчастку і перакрыў праход для заяўніцы. Самастойна знайсці кампрамісны варыянт суседзі не могуць.

Гадамі цягнецца канфлікт паміж двума грамадзянамі. У 1970 годзе яны ўзвялі два дамы на адным участку. Цяпер не могуць падзяліць зямлю, якая да гэтага часу не аформлена. З'явіліся праблемы з самавольнымі пабудовамі, якія давялося прымусова знесці. Заяўніца не згодна з новым рашэннем аб падзеле ўчастка, як і з прадпісаннем аб зносе гаспадарчых пабудоў. Маўляў, яна плаціла падаткі за ўвесь участак і мае права захаваць яго ў ранейшых межах.

Максім Рыжанкоў заўважыў, што падчас адной з рабочых паездак Прэзідэнт звярнуў увагу насельніцтва на магчымасць набыцця зямельных участкаў у рэгіёнах, навядзення парадку каля закінутых пабудоў, а таксама на магчымасць будаўніцтва прыватных дамоў і дач. «Пры гэтым Прэзідэнт кажа, што трэба максімальна спрасціць зямельныя працэдуры. А на справе сутыкаешся з тым, што цябе акунаюць у тыя пытанні, якія склаліся яшчэ ў савецкія часы. Аднак тады не было такой задачы — пагалоўна аформіць усе ўчасткі. Сёння я задаю сабе пытанне: як мясцовай уладзе выканаць даручэнні Прэзідэнта аб выдзяленні ўсіх гэтых зямельных участкаў? У многім карані праблем па зямельных спрэчках хаваюцца ў не зусім правільна прынятых калісьці рашэннях землеўпарадкавальных службаў, калізіях заканадаўства. На мясцовым узроўні трэба актыўней падыходзіць да гэтай работы і не адкладваць вырашэнне такіх пытанняў», — цытуе БелТА першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Фота БЕЛТА

Тым часам выязныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта працягваюцца. Заўтра, 18 чэрвеня, у Мёрскім райвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Юрый Васілевіч КРЫВАШЭЕЎ з 10 да 12 гадзін правядзе прамую тэлефонную лінію, а ў 12.00 пачнецца асабісты прыём грамадзян. У пятніцу, 19 чэрвеня, у Слонімскім райвыканкаме з 10 да 12 гадзін пройдзе прамая тэлефонная лінія з удзелам Яўгена Іосіфавіча КАВАЛЕНКІ, начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення, з 12 гадзін пачнецца асабісты прыём грамадзян.

Нумары тэлефонаў прамых ліній размешчаны на сайтах мясцовых органаў улады.

Загаловак у газеце: Адклад не ідзе ў лад

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».