Вы тут

Дыстанцыя адукацыi не перашкода? Што пра гэта думаюць студэнты


Другi семестр ва ўсiх вышэйшых навучальных установах сёлета выдаўся сапраўды незвычайны: большасць унiверсiтэтаў перайшлi на дыстанцыйнае навучанне ў сувязi з эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй. Студэнтам i выкладчыкам розных спецыялiзацый прыйшлося працаваць з дапамогай iнтэрнэт-сэрвiсаў. Пра тое, якiм быў гэты досвед, з «Чырвонкай. Чырвонай зменай» падзялiлiся прадстаўнiкi БДУ, БДУIР, БДЭУ, БДМУ i БНТУ.


Галiна Мiнкава, студэнтка III курса ўлiкова-эканамiчнага факультэта БДЭУ:

— Напачатку мы працавалi па схеме: выконваем пiсьмовае заданне — адпраўляем выкладчыку на электронную пошту. Калi стала вiдавочна, што дыстанцыйнае навучанне зацягваецца, па некаторых прадметах нам арганiзавалi практычныя заняткi ў «Zoom» — праграме для вiдэа-канферэнцый. Такi фармат атрымання ведаў досыць зручны, аднак ёсць i недахопы: напрыклад, у нейкiм выпадку немагчыма даступна растлумачыць i паказаць выкладчыку, што табе незразумела. З-за гэтага, а таксама з-за розных перашкод у рабоце iнтэрнэт-сэрвiсаў (няўстойлiвага злучэння, перагружанасцi), на маю думку, часткова згубiлася якасць адукацыi... Плюсы таксама ёсць: дыстанцыйнае навучанне эканомiць час i выдаткi на дарогу. Але, мне здаецца, такi фармат атрымання ведаў падыдзе людзям, якiя ўжо маюць адукацыю i добра разбiраюцца ў сферы, якую вывучаюць. А для мяне падчас такога навучання было складана зразумець важныя для маёй будучай спецыяльнасцi тэмы.

Андрэй Дзямчук, студэнт II курса факультэта камп'ютарных сiстэм i сетак БДУIР:

— У залежнасцi ад выкладчыка лекцыi альбо праводзiлiся ў «Zoom», альбо матэрыялы падавалiся на сайце сiстэмы электроннага навучання. Таксама на апошнiм выкладвалiся практычныя заданнi i лабараторныя работы. Мы выконвалi iх самастойна, а абарона праходзiла ў любых галасавых чатах («Discord», «Skype», «Zoom»). Мне здаецца, што «дыстанцыёнка» не паўплывала на якасць адукацыi, бо ў ёй ёсць вялiкiя перавагi: слухаць лекцыi ў «Zoom» больш зручна, чым у аўдыторыi. Нiхто не перашкаджае. Усё добра вiдаць i чуваць. Аднак пры навучаннi ў такiм фармаце значна павялiчылася колькасць матэрыялаў i заданняў для самападрыхтоўкi. Каб не губляць якасць адукацыi, трэба гнаць ляноту i сачыць за самадысцыплiнай. Я наогул
фанат анлайн-навучання. Таму менавiта мне было камфортна атрымлiваць веды ў такiм фармаце. Але, калi казаць пра атрыманне вышэйшай адукацыi, я лiчу, што зусiм без аўдыторных заняткаў абысцiся нельга...

Анастасiя Фёдарава, студэнтка IV курса лячэбнага факультэта БДМУ:

— У сувязi са спецыфiкай навучання ў медунiверсiтэце, якая заключаецца ў тым, што большасць пар праходзяць у розных бальнiцах, i нам даводзiцца шмат ездзiць у грамадскiм транспарце, нас перавялi на «дыстанцыёнку» вельмi хутка. Але мiнусаў у ёй нямала, асаблiва для студэнта-медыка. Наш працэс навучання непарыўна звязаны з кантактамi з пацыентамi, з медустановамi. На практычных занятках у нас шмат практыкi: мы ўдзельнiчаем у аглядах, выкарыстоўваем iнструментальныя метады даследавання, бываем на аперацыях, родах. Гэта велiзарны пласт iнфармацыi, якi трэба ведаць кожнаму будучаму доктару, i пры жывым кантакце ён запамiнаецца нашмат лягчэй. Пры дыстанцыйным навучаннi такое немагчыма арганiзаваць. Цi губляецца якасць адукацыi? Гэта залежыць ад студэнта. Калi ён зацiкаўлены ў навучаннi, то не. А, можа, нават i паляпшаецца, бо ў яго з'явiлася больш вольнага часу, каб аддаць увагу тым дысцыплiнам, якiя яму падабаюцца або з якiмi ў будучынi хоча звязаць сваё жыццё.

Анастасiя Шарапава, студэнтка II курса факультэта фiласофii i сацыяльных навук БДУ:

— Напачатку дыстанцыйнае навучанне ў нас праводзiлiся выключна на адукацыйным партале, праз чаты. Заданнi мы скiдвалi i на партал, i на пошту выкладчыкаў. Але з цягам часу многiя заняткi сталi праходзiць у фармаце вiдэаканферэнцый, бо так больш зручна. Мне зусiм не падабалася чытаць змест лекцыi праз чат. Гэта ж проста сухi тэкст! Значна больш цiкава слухаць лекцыю, калi выкладчык яе вядзе менавiта перад студэнтамi. Больш зразумела, зацягвае. Заняткi па аўдыя- i вiдэасувязi спадабалiся.

На маю думку, якасць навучання згубiлася б, калi б мы працягвалi працаваць праз чаты. А вось рознiцы памiж заняткамi ў «Zoom» i рэальнымi не адчула. I там, i там рыхтуешся, адказваеш, слухаеш. Прычым на «дыстанцыёнцы» кожны адказвае за сябе (ва ўсiх студэнтаў асабiстае заданне, якое неабходна выканаць цягам пары або пасля яе). Прапусцiць лекцыю мiма вушэй, як гэта бывае ва ўнiверсiтэце (пакуль iншы адказвае, ты адседжваешся на апошняй парце i смяешся з сябрамi), не атрымаецца.

Але былi i мiнусы — велiзарная колькасць заданняў i дэдлайны, якiя звалiлiся на студэнтаў. Нагрузка была вельмi вялiкая, большая, чым падчас звычайнай вучобы.

Па вынiках у мяне склалася ўражанне, што дыстанцыйнае навучанне — гэта даволi нядрэнная практыка. Аднак у нас яна аказалася недапрацаванай. Пакуль усе адаптавалiся, разабралiся, знайшлi найлепшыя спосабы для ўзаемадзеяння, прайшло даволi шмат навучальнага часу, якi пры наладжанай сiстэме можна было правесцi з нашмат большай карысцю.

Аляксандра Мяцельская, студэнтка III курса прыборабудаўнiчага факультэта БНТУ:

— Спачатку працавалi праз электронную пошту. Потым некаторыя заняткi сталi праводзiцца па вiдэасувязi ў праграме «Microsoft Teams». У ёй выкладчыкi прымацоўвалi заданнi, мы выконвалi iх i таксама прымацоўвалi дзеля праверкi. Даволi зручны фармат, бо не трэба нiкуды спяшацца: пад рукой смартфон або камп'ютар — i ты на сувязi. Але ёсць моманты, якiя ад цябе не залежаць. Якасць карцiнкi на экране, гуку, хуткасцi iнтэрнэту... У кагосьцi не было камеры, у некага не працаваў мiкрафон i даводзiлася пiсаць адказы ў чат... Нават некаторым выкладчыкам было складана разабрацца ў рабоце праграмы. Часам такiя тэхнiчныя моманты перашкаджалi заняткам, i якасць навучання гублялася. Складана было растлумачыць сваё пытанне, выкладчыкi фiзiчна не маглi хутка адказваць усiм. Шмат тэм даводзiлася вывучаць самастойна, а па некаторых прадметах без падрабязнага тлумачэння нешта зразумець вельмi складана. Значна павялiчыўся аб'ём работы. Было сапраўды цяжка.

Я для сябе не вырашыла, якi фармат мне падабаецца больш. Хутчэй за ўсё, калi б перада мной паўстаў выбар, пакiнула б звычайны непасрэдна ў ВНУ.

...Кожнаму з апытаных студэнтаў не хапала звычайных унiверсiтэцкiх будняў, сустрэч з сябрамi. Але ёсць i станоўчы момант: ВНУ справiлiся, мабiлiзавалiся i арганiзавалi дыстанцыйнае навучанне, якое няхай i нязвыклае для нас, але даволi эфектыўнае. Досвед, якi атрымалi вышэйшыя навучальныя ўстановы, дапаможа ў будучынi арганiзоўваць розныя вiды навучання i камбiнiраваць розныя практыкi.

Палiна ПРАКАПЕНЯ, студэнтка II курса факультэта журналiстыкi БДУ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.