Вы тут

Рыгор Шлык правёў прамую тэлефонную лiнiю i асабiсты прыём грамадзян


Падчас прамой тэлефоннай лiнii i асабiстага прыёму грамадзян, якiя правёў у Бярозаўскiм раёне Брэсцкай вобласцi начальнiк галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамi грамадзян i юрыдычных асоб Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рыгор Шлык, да яго звярнулася больш за дваццаць чалавек, паведамляе БелТА. Скарысталiся магчымасцю задаць пытаннi, што iх хвалююць, i жыхары iншых рэгiёнаў. Сiтуацыi ў людзей розныя: нехта сутыкнуўся з цяжкасцямi ў працаўладкаваннi, запазычанасцю наймальнiка па заработнай плаце, а хтосьцi з жыллёвымi праблемамi i спадчыннымi спрэчкамi. Былi i тыя, каго хвалявалi грамадскiя пытаннi.


У прыватнасцi, пенсiянер з Белаазёрска заклапочаны недахопам вузкiх спецыялiстаў у медыцынскiх установах раёна. У вынiку часам на абследаванне неабходна ездзiць у iншыя гарады. «Упэўнены, што мясцовыя ўлады ў курсе i адсочваюць сiтуацыю, падаюць заяўкi. Iмкнуцца прыцягнуць маладых спецыялiстаў, прапаноўваючы ў тым лiку i жыллё», — сказаў Рыгор Шлык. Старшыня Бярозаўскага райвыканкама Леанiд Мартынюк дадаў, што сёлета ў раён прыедзе 20 маладых урачоў.

Мацi дваiх дзяцей расказала пра няпростую сiтуацыю, у якую трапiла. З-за сямейных праблем жанчына страцiла месца ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Цяпер яна жыве ў службовым iнтэрнаце i шукае магчымасць атрымаць арэндную кватэру. Рыгор Шлык разам з кiраўнiцтвам райвыканкама прапанаваў ёй алгарытм далейшых дзеянняў.

— Выязныя прыёмы грамадзян вельмi запатрабаваныя. Гэта аналiз не толькi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Па нашым даручэннi сацыялагiчныя службы вывучылi пытанне. Больш за 60 працэнтаў грамадзян адзначылi, што такая форма стасункаў з насельнiцтвам найбольш запатрабаваная i зручная для людзей. Сёлета мы паставiлi задачу ахапiць выязнымi прыёмамi ўсе 118 раёнаў краiны, — кажа начальнiк галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамi грамадзян i юрыдычных асоб Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта.

Рыгор Шлык таксама звярнуў увагу на тое, што сёлета адзначаецца змяншэнне колькасцi зваротаў ва ўсiх рэгiёнах. На яго думку, у пэўнай ступенi гэта заслуга мясцовых органаў улады, якiя з улiкам даручэнняў кiраўнiка дзяржавы вырашаюць пытаннi, што цiкавяць i хвалююць грамадзян. Але казаць, што ўсё вырашана, пакуль рана. Ёсць шэраг пытанняў, над якiмi неабходна працаваць, лiчыць Рыгор Шлык.

Фота: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Найбольш запатрабаваная i зручная форма стасункаў для людзей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».