Вы тут

Вядомы блогер стварае вiртуальную энцыклапедыю беларускай глыбiнкi


У маi ў сецiве з'явiўся новы праект, прысвечаны апiсанню гарадоў i вёсак нашай краiны. Раённыя цэнтры, невялiкiя гарады i гарадскiя пасёлкi, аграгарадкi, цэнтры сельсаветаў — у планах стваральнiка паказаць каля 1300 населеных пунктаў такiмi, якiя яны ёсць тут i цяпер. Але вы не знойдзеце на сайце glubinka.by турыстычных прывабнасцяў i маршрутаў, таксама як i падрабязных гiстарычных даведак, бо праект — не дубль вядомых турыстычных i краязнаўчых рэсурсаў i не вiртуальная копiя серыi кнiг «Памяць», якiя ў дэталях, лiчбах i фактах апавядаюць пра кожны са 118 раёнаў Беларусi. Гэта, хутчэй, своеасаблiвы «сямейны альбом» краiны, каштоўнасць якога разумееш толькi з часам, як i ўласных дзiцячых фотаздымкаў, — спачатку сабе на iх катэгарычна не падабаешся, а праз 20, 30 гадоў углядаешся ў кожную рыску i захоўваеш, як самыя цёплыя ўспамiны...


У аграгарадку Валевачы Чэрвеньскага раёна.

— Падарожжы — адно з галоўных маiх захапленняў. Я пабываў у дзясятках краiн на розных кантынентах, накруцiў тысячы кiламетраў дарог на цягнiках, аўтобусах, веласiпедзе, сотнi кiламетраў пешшу, нават крыху сплаўляўся па рэках. Натуральна, што Беларусь я даследаваў больш за iншыя краiны: наведаў больш чым 100 раённых цэнтраў, мноства iншых населеных пунктаў i мясцiн, аб'ехаў усе дзеючыя лiнii Беларускай чыгункi, дзе ёсць пасажырскi рух (а гэта каля 5500 кiламетраў эксплуатацыйнай даўжынi рэек) i нават некаторыя месцы, дзе цягнiкi ўжо не ходзяць, — расказвае аўтар i стваральнiк «вольнай энцыклапедыi «Беларуская глыбiнка», журналiст, блогер, пiяршчык Дзянiс БЛIШЧ. — Калi з'явiўся мой прафесiйны блог Blisch.by, пачаў у iм, каб не губляць, перыядычна публiкаваць тэксты-апiсаннi i фота з вандровак, але iдэя пра тое, што гэтыя фота ў сецiве захаваюцца i будуць уяўляць нейкую каштоўнасць, «прыляпiлася» яшчэ пазней.

Я не за­дум­ваў з са­ма­га па­чат­ку зра­бiць пра­ект «Бе­ла­рус­кая глы­бiн­ка», прос­та на­за­па­сiў­ся вя­лiз­ны фота­ар­хiў, якi трэ­ба бы­ло не­як струк­ту­ра­ваць.

Часта бывае, кажа Дзянiс, што складана знайсцi фатаграфii таго цi iншага месца — не тое што савецкага часу, а нават дваццаці-дзесяцігадовай даўнiны, калi, здаецца, здымаць пачалi ўсе. Безумоўна, многае захавалася ў асабiстых архiвах фатографаў-аматараў i прафесiяналаў, але яны дасяжныя толькi для вузкага кола людзей. Так i нарадзiлася iдэя стварыць вольную энцыклапедыю беларускiх гарадоў i мястэчак. Чаму «вольную»? Бо фатаграфii з яе змогуць свабодна выкарыстоўваць у некамерцыйных мэтах усе ахвотныя (атрымаць iх у доб­рай якас­цi мож­на па элект­рон­най по­шце, да­та i час зды­мак зга­да­ныя ў наз­ве фай­лаў). Прычым па вялiзнай колькасцi населеных пунктаў, справядлiва мяркуе аўтар, гэта, магчыма, будуць адзiныя iснуючыя здымкi, бо калi ў вёсцы цi маленькiм гарадку няма нiякiх славутасцяў, будзем шчырыя — цi многiя туды паедуць проста так?

Мiр, ды не той, што пад Карэлiчамi. Гэты Мiр - аграгарадок Навамышскага сельсавета Баранавiцкага раёна.

— Па якім прынцыпе ты выбiраеш населеныя пункты, што трапяць у энцыклапедыю? Паводле сайта Belarus.by, у нас 113 гарадоў, 90 пасёлкаў гарадскога тыпу i больш за 23 тысячы сельскiх населеных пунктаў — чаму з iх узяў толькi 1300?

— Насамрэч, паводле свежых падлiкаў, у Беларусi 115 гарадоў, 118 раёнаў i каля 1150 сельсаветаў, — папраўляе Дзянiс. — Але апошняя лiчба не пастаянная i мае тэндэнцыю да змяншэння, бо з натуральных прычын сельсаветы аб'ядноўваюцца i ўзбуйняюцца, i гэта вельмi складана адсочваць. Я ўключыў у праект усе гарады i ўсе пасёлкi гарадскога тыпу, а таксама ўсе сельсаветы i населеныя пункты, у якiх ёсць буйное прадпрыемства, пэўная колькасць насельнiцтва i не хаатычная, а спланаваная архiтэктарамi забудова. Хоць, канешне, тут ёсць свае выключэннi — ёсць дзiўныя месцы, дзе проста ў полi можа стаяць каменны, больш за тое, нават пяцiпавярховы дом... Але адштурхоўваюся я ўсё ж ад iснуючага ў нас адмiнiстрацыйнага дзялення, якое, думаю, захаваецца ў нашай краiне на доўгi тэрмiн.

Гасцiнiца "Арэса" ў Акцябрскiм - самы высокi будынак на ўвесь пасёлак.

На сёння ў вiртуальнай энцыклапедыi «Беларуская глыбiнка» апублiкаваныя апiсаннi i фотаздымкi пра амаль 120 населеных пунктаў — напрыклад, ахоплены ўвесь Маладзечанскi i амаль увесь Мiнскi раён, Акцябрскi раён Гомельшчыны, шэраг гарадоў i пасёлкаў Брэстчыны, Гомельшчыны, Вiцебшчыны... Анонсы абнаўленняў змяшчаюцца ў тэлеграм-канале «Беларуская глыбiнка». А першае на сайт трапiла Хацежына — аграгарадок пад Мiнскам. «Нiякай храналогii ў парадку размяшчэння няма, — удакладняе Дзянiс, — таму нават не ведаю, чаму пачаў з яго. Упершыню пабываў у Хацежыне летась, выклаў уражаннi ў блог, а потым проста перакiнуў на сайт. Што да самай свежай паездкi — зрабiў у сацсетках апытанне, куды накiравацца. У мяне ёсць унутраная патрэба паглядзець усе беларускiя гарады; наступны горад будзе «юбiлейны», соты, i гэта будзе Слонiм, за якi прагаласавала больш за ўсё чалавек. Ужо набыў бiлеты, у канцы гэтага тыдня паеду днi на тры (але без Жыровiц, iх зраблю асобна). Наогул паглядзеў па карце, што ў гэтых месцах шмат дзе не быў — не бачыў Слонiм, Зэльву, Ваўкавыск — даволi вялiкi кавалак Гродзеншчыны».

Царква (узведзена ў 2005-м) у пасёлку Прывольны, Лугаваслабадскi сельсавет Мiнскага раёна.

— Не­ка­то­рыя мес­цы вель­мi ўра­зi­лi. На­прык­лад, Ча­чэрск, — дзе­лiц­ца ўра­жан­ня­мi аў­тар пра­ек­та. — Ён ака­заў­ся аб­са­лют­на не па­доб­ны да га­ра­доў ус­ход­няй Бе­ла­ру­сi — на­во­кал яго i Кар­ма, i Ра­га­чоў, i iн­шыя га­ра­ды больш «са­вец­кiя», ты­по­выя i, па шчы­рас­цi, на мой густ да­во­лi сум­ныя. А вось Ча­чэрск моц­на вылуча­ец­ца, i на­са­мрэч вар­та пры­ехаць, каб уба­чыць не­ча­ка­ныя рэ­чы: псеў­да­га­тыч­ную ра­ту­шу, царк­ву-ратонду... Для мя­не гэ­та бы­ло ад­крыц­цё. Хоць, як пра­вi­ла, на­ўмыс­на пе­рад па­езд­ка­мi нi­чо­га не чы­таю пра го­рад, каб склас­цi ўра­жан­не на ўлас­ныя во­чы. А ўжо ка­лi пi­шу ў бло­гу, та­ды ўдак­лад­няю i коль­касць насель­нiц­тва, i iн­шыя цi­ка­выя рэ­чы, аба­вяз­ко­ва чы­таю мяс­цо­вую прэ­су, бо пра не­ка­то­рыя на­се­ле­ныя пункты больш нi­дзе iн­фар­ма­цыi не зной­дзеш. Узяць, ска­жам, аг­ра­га­ра­док Жам­чуж­ны пад Ба­ра­на­вi­ча­мi — ён звя­за­ны з будаўнiц­твам птуш­ка­фаб­ры­кi «Друж­ба» i вель­мi не­звы­чай­ны: у iм комп­лекс­ная i ня­звык­лая для на­ша­га вока за­бу­до­ва, i на­огул гэ­та адзiн з тых узор­на-па­ка­заль­ных га­рад­коў, якiя сён­ня на­зы­ва­юць «вёс­ка­мi будучы­нi».

— Цi паўплывала на планы падарожжаў сiтуацыя, якая сёлета складваецца праз каранавiрус?

У цэнтры аграгарадка Жамчужны пад Баранавiчамi.

— Так, безумоўна — калi на пачатку года я меркаваў, што, можа быць, не паспею ўбачыць усе райцэнтры i гарады, то цяпер упэўнены, што «даезджу» iх, бо мноства праектаў адкладзена цi адменена i больш няма чаго рабiць. (Смяецца.) Насамрэч засталося не так шмат: неапiсаных райцэнтраў у мяне 27 цi 28, большасць ужо зняў, але яшчэ не выклаў на сайце. Гарадоў, здаецца, засталося яшчэ менш, 16. Але самая вялiкая работа звязаная з дробнымi населенымi пунктамi: аграгарадкi, пасёлкi, сельсаветы. Iх я здымаю звычайна «пачкамi», бо выпадкова туды не дабярэшся, а транспарт ходзiць часам вельмi рэдка — тады шукаю знаёмых альбо мясцовых з машынай, бо сам не ваджу, альбо наймаю таксi, часам нават аўтаспын дапамагае.

— Да­рэ­чы, цi ёсць ней­кi ал­га­рытм, па якiм ты зна­ё­мiш­ся з но­вым го­ра­дам? Мая ка­ле­га з Ма­гi­лё­ва, ска­жам, мяр­куе, што аба­вяз­ко­ва трэ­ба за­зiр­нуць у мяс­цо­вы края­знаў­чы му­зей...

— Му­зей дак­лад­на не маё, хоць i ра­зу­мею, што там мож­на знай­сцi штось­цi цi­ка­вае i важ­нае, але не люб­лю, ка­лi мне рас­каз­ва­юць га­то­выя рэ­чы, лепш сам па­гля­джу. А вось ка­лi ў на­се­ле­ным пунк­це ёсць чы­гу­нач­ная стан­цыя цi вак­зал, ту­ды аба­вяз­ко­ва за­зiр­ну. Так­са­ма заўж­ды пры­хо­джу на цэнт­раль­ную пло­шчу, дзе зме­шча­ны ней­кiя ад­мi­нiст­ра­цый­ныя ўста­но­вы, заўж­ды гля­джу спаль­ныя ра­ё­ны — як пра­вi­ла, у гэ­тых два­рах i ёсць са­праўд­нае жыц­цё го­ра­да цi па­сёл­ка, мне вель­мi па­да­ба­юц­ца та­кiя мяс­цо­выя за­ма­лёў­кi. Хоць, на­ту­раль­на, вель­мi мно­гiя га­ра­ды па­мiж са­бой па­доб­ныя — мо­жа, на за­ха­дзе кра­i­ны боль­шая раз­на­стай­насць, але ў цэ­лым столь­кi ад­ноль­ка­вых рэ­чаў, што «твар» не­ка­то­рых га­ра­доў за­пом­нiць не­маг­чы­ма.

Гродзеншчына, Воранава - практычна на мяжы з Лiтвой.

Адна з формаў, якой ахвотныя могуць падтрымаць праект, — персанальная замова на здымку роднай вёскi (сваёй, бацькоў цi бабуль-дзядуль) з фiксацыяй усiх памятных мясцiн i дабаўленнем на вiртуальную карту i ў каталог. Праўда, кажа Дзянiс Блiшч, падобных заказаў пакуль не паступала, але i без iх, i без усякай фiнансавай падтрымкi з боку ён мае намер працягнуць i завяршыць праект — проста таму, што самому цiкава. Для сябе ж ён ужо наведаў i зафiксаваў малую радзiму як па матчынай лiнii — Жлобiн, так i па бацькавай — вёска Галубiца Петрыкаўскага раёна Гомельшчыны. «Зараз да праекта далучыўся спонсар — адзiн з мабiльных аператараў краiны, з дапамогай якога закрываюцца выдаткi на пераезды i далейшую распрацоўку, — расказвае аўтар «Беларускай глыбiнкi». — Але праект ад пачатку некамерцыйны, я на iм не зарабляю i не збiраюся зарабляць, ён не патрабуе касмiчных выдаткаў, а таму, мяркую, будзе жыць — з чаго б яму спыняцца. I хоць бачу, што трафiк пакуль невялiкi, але ўжо ёсць людзi, каму гэта цiкава i хто пастаянна чытае новыя публiкацыi. Дый мне самому гэты працэс не надакучвае шмат гадоў.

Пляцоўка каля кавярнi "Парыж" у Парычах (цэнтр сельсавета ў Светлагорскiм раёне).

А калi ўсё ж назбiраецца стома ад апiсання тыпавых, бязлiкiх месцаў — буду разбаўляць рознымi цiкавiнкамi, тым больш што такiх гарадоў я ведаю шмат».

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Фота з архiва Дзянiса БЛIШЧА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.