Вы тут

У Беларусі — 56 657 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 34 023 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 18 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 56 657 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 800 435 тэстаў на каранавірус.

34 023 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памёр 331 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце набліжаецца да 8,5 млн, пры гэтым больш за 450 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2,23 млн. заражаных, Бразілія — 960 тыс., Расія — 561 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: tv21.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.