Вы тут

Газавікі Віцебскай вобласці ствараюць вёску будучыні


Газавікі Віцебскай вобласці не толькі спраўна выконваюць свае прафесійныя абавязкі, але і ствараюць вёску будучыні. Робіцца гэта ў рамках аднайменнай рэспубліканскай праграмы, якая рэалізуецца з 2017 года.


Аграгарадок Мазалава Віцебскага раёна цяпер ведаюць далёка за межамі не толькі Прыдзвіння, але і краіны. Населены пункт знаходзіцца прыблізна за пятнаццаць кіламетраў ад Віцебска. Насельніцтва — каля 1,3 тысячы чалавек. Умовам жыцця і заробкам многіх тутэйшых жыхароў зайздросцяць нават гараджане, а некаторыя віцябляне там і працуюць. Конкурс сярод ахвотных вельмі высокі.

«Пра будучыню ўжо сёння» — для Мазалава дакладна не перабольшанне. Каля пятнаццаці гадоў таму з ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі за буйнымі прадпрыемствамі пачалі замацоўваць стратныя сельскагаспадарчыя арганізацыі. У выніку ў вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» з'явілася сельскагаспадарчая вытворчасць «Мазалавагаз».

Паспяховая дзейнасць гэтага прадпрыемства даўно ўжо не пакідае шанцаў скептыкам наконт правільнасці далучэння вясковых гаспадарак да моцных у эканамічным плане прадпрыемстваў. Час паказаў правільнасць такога падыходу. У «Мазалавагазе» зараз працуе каля 180 чалавек, сярэдні ўзрост іх складае каля 40 гадоў. На базе прадпрыемства праводзяцца розныя выязныя пасяджэнні, майстар-класы, семінары, прысвечаныя развіццю сельскагаспадарчай галіны. Па вопыт прыязджаюць нават з Расіі.

Гонар гаспадаркі — малочныя фермы. Між іншым, цікавы факт: тут ёсць алея, дзе можна ўбачыць фота каровак — лідараў па надоях.

У гаспадарцы таксама займаюцца вытворчасцю і рэалізацыяй насення азімых і яравых збожжавых культур, алею з насення яравога рапсу, насення шматгадовых траў. Тут ёсць адны з найлепшых у краіне зернесушыльны комплекс, камбікормавая вытворчасць, вучэбна-практычны цэнтр...

Канкурэнтаздольнасць «Мазалавагазу» яшчэ больш павысіцца дзякуючы рэалізацыі інвестыцыйнага праекта — цэха па перапрацоўцы алейных культур.

Што датычыцца ўмоў жыцця ў аграгарадку, дык тут будуецца жыллё для работнікоў гаспадаркі. Ёсць і так званае інтэлектуальнае, у якім аўтаматыка стварае найбольш утульныя ўмовы для жыльцоў у залежнасці ад тэмпературы паветра...

Такім чынам, некалі стратная гаспадарка «Заклік» цяпер актыўна развіваецца, не адстаючы ад трэндаў часу.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў упэўнены, што ў такіх населеных пунктах людзі будуць з задавальненнем жыць і працаваць — не выключэнне і моладзь. Развітая сацыяльная інфраструктура вабіць і гараджан. Тут шыкоўныя кавярня і крама, добрыя аб'екты адукацыі (у тым ліку дзіцячая школа мастацтваў), медыцыны. Усё побач, на добрым узроўні, абласны цэнтр, як кажуць, рукой падаць, дык чаму б насамрэч не жыць, не гадаваць дзяцей, не старацца зрабіць родны куток яшчэ прыгажэйшым? Тутэйшыя разумеюць гэта і цэняць.

Такім чынам, газавікі рэальна паляпшаюць узровень жыцця вяскоўцаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Алега КЛІМОВІЧА

Загаловак у газеце: На лідарскіх пазіцыях

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.