Вы тут

Не прадыхнуць. Больш свежы вецер завітае да нас толькі на наступным тыдні


На гэтым тыдні ўасобных раёнах краіны колькасць ападкаў за суткі перавысіла 50 мм, што склала палову чэрвеньскай нормы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Горача будзе і ў выхадныя.


У суботу ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая і няўстойлівая паветраная маса. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэгіёна чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах моцныя ліўні. Месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы будзе ад плюс 14 да плюс 20 градусаў, удзень — ад плюс 24 градусаў па паўднёвым захадзе да 32 цяпла па паўночным усходзе краіны.

У нядзелю надвор'е пачне крыху змяняцца, але будзе таксама душна і ўначы, і ўдзень. У гэты дзень да нас стануць пранікаць маларухомыя атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах вельмі моцныя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 14 да плюс 20 градусаў, удзень — 23—29 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 32 градусаў, але ў паўночных і паўночна-заходніх раёнах месцамі ўсяго толькі 20—22 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у пачатку наступнага тыдня тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, за якім да нас пачне паступаць больш халоднае паветра са Скандынавіі. У панядзелак дзённы тэмпературны фон на большай частцы панізіцца да плюс 18—25 градусаў, толькі ў паўднёвых раёнах будзе на некалькі градусаў цяплей.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».