Вы тут

Медыкі сталічнага рэгіёна атрымалі 80 новых аўтамабіляў


Ключы ад 80 новых аўтамабiляў уручыў медыкам цэнтральнага рэгiёна старшыня Мiнаблвыканкама Аляксандр Турчын на пляцоўцы БелДжы пад Барысавам, у тым лiку ад 19 легкавушак i 5 перасоўных медыцынскiх комплексаў.


У Барысаўскi раён адправяцца сем аўто, тры з якiх прызначаны для Барысаўскай цэнтральнай раённай бальнiцы, тры — для бальнiцы № 2 i адна для радзiльнага дома. Дзве новыя легкавушкi Geely i перасоўны комплекс атрымала Клецкая бальнiца. Цяпер мясцовыя медыкi змогуць камфортна i больш эфектыўна абследаваць жыхароў сельскiх населеных пунктаў i наблiзiць аказанне медыцынскiх паслуг да ўзроўню гарадскога насельнiцтва.

Мiнскаму абласному цэнтру хуткай медыцынскай дапамогi дасталiся чатыры «хуткiя». Маладзечанскай ЦРБ уручаны ключы ад трох машын хуткай дапамогi i трох машын медыцынскай дапамогi. Словам, без падарункаў напярэдаднi прафесiйнага свята не засталiся медыкi нiводнага раёна.

Гэта значная дапамога, асаблiва цяпер, падчас пандэмii каранавiруса, калi на поўную моц працуюць як урачы, так i транспарт. Тым больш што рэанiмабiлi аснашчаны сучасным абсталяваннем, што дазваляе брыгадам медыкаў аказваць неадкладную дапамогу пацыентам па дарозе ў бальнiцу. Як адзначалi прысутныя, у Мiнскай вобласцi ўдзяляюць значную ўвагу сферы аховы здароўя, мадэрнiзацыi медыцынскiх аб'ектаў, будаўнiцтву новых, аснашчэнню iх сучасным абсталяваннем. Па словах Аляксандра Турчына, толькi ў Мiнскiм раёне запланавана восем аб'ектаў. Два з iх ужо ўведзены ў дзеянне — тэрапеўтычны корпус i Хацежынская ўрачэбная амбулаторыя. У Барысаве ўзводзяцца дзiцячы шматпрофiльны корпус, станцыя пералiвання крывi i хiрургiчны корпус. Сёлета для ўкамплектавання медыцынскiх устаноў найноўшым абсталяваннем з абласнога iнавацыйнага фонду накiравана больш за 20 мiльёнаў рублёў. Налета плануецца пачаць праект, якi дазволiць стварыць як мiнiмум па адным аддзяленнi ў кожным раёне, дзе кожны пацыент зможа атрымаць высокатэхналагiчную медыцынскую дапамогу. Акрамя таго, як адзначыў Аляксандр Турчын, прынята рашэнне набыць 20 аўтамабiляў Geely для санiтарна-эпiдэмiялагiчнай службы. На гэта выдзелена больш за 500 тысяч рублёў з рэзервовага фонду.

Падчас урачыстай цырымонii Аляксандр Турчын уручыў медыкам ганаровыя граматы Мiнаблвыканкама — а ў цэлым iх атрымаюць 500 чалавек. А таксама падзякаваў за цяжкую напружаную работу, якую можна сёння параўнаць з перадавой. «Менавiта вы, нягледзячы на небяспеку, першыя зрабiлi крок у невядомасць, а сёння перамагаеце гэтую хваробу. Ваш шчыры клопат усё жыццё будуць помнiць тысячы пацыентаў», — падкрэслiў губернатар.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота БЕЛТА


Дзякуй за працу!

Старшыня Савета Рэспублiкi Наталля Качанава напярэдаднi Дня медыцынскiх работнiкаў наведала Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр дзiцячай анкалогii, гематалогii i iмуналогii.

РНПЦ дзiцячай анкалогii, гематалогii i iмуналогii — унiкальная структура аховы здароўя. Аб'ёмы аказання спецыялiзаванай медыцынскай дапамогi ў цэнтры пастаянна павялiчваюцца. Расце аб'ём экспарту медыцынскiх паслуг. 1 чэрвеня 2019 года ў цэнтры адкрылася лабараторыя генетычных бiятэхналогiй, што дасць магчымасць не толькi выйсцi на новы ўзровень дыягностыкi, але i iндывiдуалiзаваць супрацьпухлiнную тэрапiю i зрабiць яе больш кропкавай.

— Хацела б падзякаваць за вашу працу — такую нялёгкую, няпростую. Лячыць чалавека заўсёды цяжка, а дзiця — у сто разоў цяжэй. Няхай вам спадарожнiчае ўдача, няхай прафесiйны рост працягваецца. Мы ганарымся вашым цэнтрам, вашай работай i вельмi ўдзячныя вам, — звярнулася да медыкаў спiкер верхняй палаты парламента.

Многiя асаблiва ацанiлi работу медработнiкаў зараз, у гэты складаны год, дадала яна. «Я курырую работу медыкаў у барацьбе з пандэмiяй. I, па-мойму, у свеце мы найлепшыя», — лiчыць кiраўнiк Савета Рэспублiкi.

Таксама Наталля Качанава ўручыла цэнтру сертыфiкат на набыццё сiстэмных блокаў, а найлепшым супрацоўнiкам — падзякi.

Па словах дырэктара цэнтра Наталлi Канаплi, за апошнiя дзесяць гадоў у лячэннi анкалагiчных i гематалагiчных захворванняў тут дасягнуты значныя поспехi.

— Выжывальнасць дзяцей сёння складае каля 80 %, што адпавядае вядучым еўрапейскiм клiнiкам. Прычым у лячэннi шэрагу паталогiй дасягнуты паказчык 90 %, а некаторыя вiды раку цалкам вылечныя, — сцвярджае яна.

Дарэчы, тэрыторыю цэнтра нядаўна добраўпарадкавалi: ландшафтныя кампазiцыi ўпрыгожылi ўнутраны дворык. Аўтарам работы стала магiстрантка БДТУ, памочнiкам выступiў Савет Рэспублiкi.

Паводле БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.