Вы тут

ЮНІСЕФ запрашае бацькоў на вэбінар «Бацькі анлайн: падтрымка і рызыкі ў сеціве»


Ён адбудзецца 23 чэрвеня ў 19.00. 


Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у партнёрстве з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, кампаніяй МТС і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча працягвае серыю бясплатных вэбінараў па пытаннях бяспечных паводзінаў у інтэрнэце.

Вэбінар «Бацькі анлайн: падтрымка і рызыкі ў сеціве» арыентаваны на бацькоў падлеткаў. У ходзе мерапрыемства яго ўдзельнікі даведаюцца аб тым, як уплывае падлеткавы ўзрост на асаблівасці дзіцяча-бацькоўскіх стасункаў, як можна падтрымаць баланс паміж рэальнымі і віртуальнымі зносінамі са сваім дзіцём, як бацькі могуць стаць пазітыўным ці негатыўным прыкладам паводзінаў у інтэрнэце. Дарослыя атрымаюць рэкамендацыі па эфектыўных спосабах падтрымкі сваіх дзяцей, якія дапамогуць пазбегнуць небяспекі ў інтэрнэт-прасторы, а таксама даведаюцца пра розныя віды пагрозаў, з якімі можа сутыкнуцца падлетак у сеціве. 

Вядучыя вэбінара — адказны за кірунак па дзіцячай бяспецы ў інтэрнэце «Лабараторыі Касперскага» Андрэй Сідзенка і Ілляна Матвіенка, псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, спецыяліст па рабоце з дзецьмі і падлеткамі, аўтар і вядучы адукацыйнай праграмы «Навыкі для жыцця» ў «Акадэміі крэатыўных тэхналогій для дзяўчат». 

Для ўдзелу ў вэбінары неабходна зарэгістравацца да 12.00 23 чэрвеня ўключна. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: unicef.de

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».