Вы тут

У Беларусі — 59 487 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 38 688 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 59 487 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 886 248 тэстаў на каранавірус.

38 688 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 357 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 9,2 млн, пры гэтым больш за 474 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2,3 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,1 млн, Расія — амаль 600 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: nv.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?