Вы тут

Мужчына прыехаў з Навагрудка ў Жабінку на пахаванне, а на зваротным шляху абакраў дом у Брэсце


У абласным цэнтры міліцыянерам патэлефанаваў 73-гадовы пенсіянер, які паведаміў, што дзверы яго хаты ўзламаныя, а ўнутры пакінуты беспарадак. На месцы здарэння высветлілася, што злодзеі вынеслі залатыя і сярэбраныя ювелірныя вырабы, медалі, паляўнічую стрэльбу з патронамі, спіртное і прадукты харчавання. Агульную шкоду гаспадар ацаніў у 5 000 рублёў, паведамляе МУС.


Неўзабаве аператыўнікі крымінальнага вышуку выйшлі на 35-гадовага жыхара Навагрудка, які апынуўся праездам у абласным цэнтры. Мужчына накіроўваўся з Жабінкі, дзе пахаваў сваяка, дадому. У Брэсце ён вырашыў на некалькі дзён застацца ў кватэры бацькі, дзе ў наступным зладзіў зацяжное застолле.

У стане алкагольнага ап’янення мужчына прыйшоў да дома пацярпелага нібыта пагаварыць пра грашовыя абавязках яго дачкі. Гаспадар з жонкай у гэты час знаходзіліся на лецішчы. Не застаўшы іх на месцы, падазраваны узламаў дзверы і вынес маёмасць. У выніку атрымалася яго затрымаць на шляху да аўтавакзала. Частку выкрадзенага жыхар Гродзеншчыны збіраўся забраць з сабой, астатняе пакінуў у кватэры бацькі.

Дзеянням падазраванага следчыя далі прававую ацэнку і завялі крымінальныя справы за крадзеж і крадзеж агнястрэльнай зброі. Зараз ён правяраецца на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў. Раней фігурант неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта МУС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.