Вы тут

Таямніцы і адкрыцці. Цікавыя навіны з вобласці навукі


Адчуць сябе заможным патрыцыем

Археолагi расказалi пра вынiкi раскопак рымскай вiлы.

Яны выявiлi яе падмурак у горадзе Неграр-ды-Вальпалiчэла ў правiнцыi Верона. Якасць захаванасцi мазаiчнай падлогi, па словах навукоўцаў, супастаўная з падобнымi аб'ектамi ў легендарным горадзе Пампеях.

Як расказаў агенцтву «РIА Навiны» мэр горада Раберта Грысон, руiны вiлы знайшлi пад вiнаграднiкамi, з пладоў якiх вырабляецца знакамiтае мясцовае вiно амаронэ.

Па словах мэра, удалося вызначыць галоўную залу памерам 7 на 10 метраў i iншыя пакоi. Ужо гледзячы на падлогу, разумееш, што гэта быў багаты дом. «Колеры i якасць матэрыялаў такiя, што яе як быццам зрабiлi ўчора», — адзначыў ён.

Вiла датуецца III стагоддзем нашай эры. Мазаiкi, якiя захавалiся, знаходзяцца на глыбiнi 1,5 метра пад зямлёй. Улады горада апублiкавалi фатаграфii з месца раскопак. Плошча вiлы ацэньваецца ў некалькi гектараў, а самога будынка — больш за тысячу квадратных метраў.

«Рымская вiла ў гэтых месцах — гэта старадаўнi археалагiчны мiф, якi з'явiўся яшчэ ў XIX стагоддзi. Пасля першых раскопак яе сляды згубiлiся», — сказаў кiраўнiк упраўлення Вероны па археалогii, выяўленчым мастацтве, музыцы i ландшафце Вiнчэнца Цiне. «Падобна на наступствы вывяржэння», заявiў ён, паказваючы на захаванасць мазаiк вiлы.

Паводле яго слоў, да новых раскопках вырашылi прыступiць летась, але работы прыйшлося адкласцi на некалькi месяцаў з-за эпiдэмii каранавiруса.

Улады горада i правiнцыi Верона спадзяюцца, што ў будучынi выяўленая рымская вiла ператворыцца ў археалагiчны парк.

Уладальнiкi вiнаграднiкаў, на тэрыторыi якiх вядуцца археалагiчныя раскопкi, гатовыя да супрацоўнiцтва, разумеючы, што для буйнога вiнаробнага прадпрыемства выгадна мець побач такую вiлу, заключыў мэр.

Пад наглядам iндыкатараў статусу

Многiя ў месенджарах хаваюць свой, але пры гэтым вельмi цiкавяцца чужымi.

Анлайн-статус — гэта iндыкатар даступнасцi: можна зразумець, анлайн карыстальнiк або афлайн, i калi ён апошнi раз заходзiў у пэўную праграму. Але калi вы з нецярпеннем чакалi адказу ад патэнцыйнага партнёра або вам здавалася, што сябар вас iгнаруе, вы добра разумееце, якое значэнне мае гэты iндыкатар на самай справе.

Новае даследаванне паказала, што многiя карыстальнiкi не толькi не ў курсе, што за iх статусам могуць сачыць, але i змяняюць свае паводзiны, даведаўшыся пра гэта. Работа рыхтуецца да публiкацыi сёлета, паведамляе ideanomics.ru.

Вядома, што такiя iндыкатары могуць ненаўмысна шмат расказваць пра наша жыццё: адно даследаванне 2014 года паказала, што статусу ў WhatsApp дастаткова, каб вызначыць штодзённыя звычкi, незвычайныя схемы абмену паведамленнямi або нават тое, з кiм размаўлялi карыстальнiкi.

Каб даследаваць гэтае пытанне далей, Камiла Коб i яе каманда набралi 200 удзельнiкаў i правялi апытанне аб iх досведзе ўзаемадзеяння з iндыкатарамi «ў сецiве». Спачатку «паддоследным» трэба было выбраць з 38 праграм тыя, якiя яны выкарыстоўваюць па меншай меры адзiн раз у тыдзень. Затым iм задалi шэраг пытанняў, каб ацанiць знаёмства з настройкамi iндыкатараў i ўменне кантраляваць сваю бачнасць у праграмах.

Нарэшце, удзельнiкам задалi пытаннi аб iх уласным вопыце рэгулявання бачнасцi ў iнтэрнэце («Хто-небудзь заўважыць, калi вы будзеце ў афлайн-рэжыме даўжэй, чым звычайна?» Або «Вы калi-небудзь змянялi свае паводзiны, бо не хацелi паказваць, што вы анлайн?»), а таксама аб паводзiнах у адносiнах да iншых людзей («Вас калi-небудзь здзiўляла, што нехта анлайн?» Або «Вы калi-небудзь адкрывалi праграму, каб праверыць, што нехта ў сецiве?»).

Праграмы з iндыкатарамi статусу вельмi распаўсюджаныя: 99 працэнтаў удзельнiкаў паведамiлi, што рэгулярна выкарыстоўваюць хоць бы адну з гэтых функцый, прычым часцей за ўсё Facebook, Instagram i Messenger.

Многiя ўдзельнiкi вырашылi кантраляваць свой статус: 23 працэнты змянiлi настройкi, 37 працэнтаў старалiся не запускаць праграму або хутка выходзiлi з сiстэмы, каб пазбегнуць канкрэтнага чалавека, а тры ўдзельнiкi наогул выдалiлi праграму з тэлефона, каб не «свяцiцца» анлайн. Такiя паводзiны часцей за ўсё былi звязаны з канкрэтным чалавекам: 43 працэнты змянiлi настройкi, каб пазбегнуць канкрэтнага чалавека — часта гэта быў цяперашнi або былы партнёр, i толькi 25 працэнтаў пазбягалi людзей у цэлым. Многiя прызналiся, што адчулi сябе пад наглядам з-за iндыкатараў статусу, паколькi зразумелi, што сябры, партнёры або члены сям'i могуць назiраць, цi знаходзяцца яны анлайн.

Аднак i самi ўдзельнiкi сачылi за статусам iншых людзей: больш за палову прызналiся, што адкрывалi праграму толькi для праверкi чужога статусу, а 41 працэнт сказалi, што яны адчувалi «здзiўленне», убачыўшы некага ў сецiве, i на падставе гэтага рабiлi высновы аб паводзiнах iншых людзей у рэальным свеце.

Зрэшты, значкi статусу могуць быць карысныя: як адзначылi ўдзельнiкi, яны дазваляюць зразумець, з кiм можна пабалбатаць або пагуляць, i што лепш зрабiць проста цяпер — адправiць паведамленне або патэлефанаваць. Але частата, з якой удзельнiкi правяралi чужыя статусы цi спрабавалi схаваць свае ўласныя, кажа пра тое, што платформам трэба прапаноўваць больш эфектыўныя спосабы задавальнення патрэб карыстальнiкаў. Можна зрабiць настройкi больш празрыстымi, альбо даць магчымасць карыстальнiкам наогул не адлюстроўвацца анлайн — варыянт, якi многiя праграмы не прапаноўваюць.

Неспадзяваная сустрэча з чалавекам, якога вы не хочаце бачыць або з кiм не хочаце размаўляць, — гэта сумны факт як у звычайным, так i ў анлайн-жыццi. Цалкам пазбегнуць такiх сустрэч наўрад цi ўдасца. Але пакуль не з'явiцца магчымасць адэкватна кiраваць сваiм анлайн-статусам, статусы будуць крынiцай як пачуцця супольнасцi, так i турботы.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Фота з адкрытых крынiц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».