Вы тут

Чужой зямлi нам не трэба, але i сваёй нi пядзi не аддадзiм


У снежнi мiнулага года Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў Канцэпцыю будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiл да 2030 года i новы План абароны Беларусi. На пасяджэннi Савета бяспекi, дзе абмяркоўвалiся гэтыя дакументы, кiраўнiк дзяржавы паўтарыў непахiсныя прынцыпы беларускай палiтыкi: наша армiя нiкому не пагражае, яна з'яўляецца iнструментам недапушчэння вайны, а ў выпадку агрэсii павiнна быць здольна не толькi яе адбiць, але i нанесцi непрымальную шкоду ворагу. Асноўнае прызначэнне Узброеных Сiл — абарона суверэнiтэту, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi краiны.


Тады Галоўнакамандуючы казаў пра тое, што «чатыры разы мы ўжо перабудоўвалi свае Узброеныя Сiлы, перш за ўсё армiю, у сувязi з тым, якiя падзеi адбываюцца на планеце ў гэтай сферы».

«Мы разумеем, якiя iдуць войны зараз, мы дакладна разумеем, якiя могуць быць войны ў будучынi, i, зыходзячы з нашага патэнцыялу, нашых магчымасцяў, пад гэта перабудоўваем свае Узброеныя Сiлы, — заяўляў ён. — Гэта на мiкраўзроўнi, як кажуць эканамiсты. Надышоў час паглядзець i на самым высокiм узроўнi, што нам неабходна зрабiць, як стратэгiчна спланаваць абарону нашай дзяржавы».

Днямi, наведваючы Брэст, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў Беларусi створана i эфектыўна функцыянуе сiстэма забеспячэння нацыянальнай бяспекi, аснову якой складаюць Узброеныя Сiлы.

«Наша армiя аснашчаецца сучаснымi ўзбраеннямi. У войскi паступаюць новыя ўзоры авiяцыйнай, ракетна-артылерыйскай, бранятанкавай, аўтамабiльнай тэхнiкi i сродкi сувязi. Мной пастаўлена жалезабетонная задача: калi мы хочам абаранiцца, мы павiнны асноўныя боепрыпасы i зброю вырабляць самi», — сказаў ён пры наведваннi 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.

Згодна з Канцэпцыяй будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiл да 2030 года выдаткi на абарону краiны павысяцца цягам найблiжэйшых дзесяцi гадоў да 1,5 % ад ВУП. Ухіл у ёй робiцца на захаванне iснуючага складу i структуры Узброеных сiл i на якаснае развiццё за кошт, перш за ўсё, пераўзбраення, мадэрнiзацыi, тэхнiчнага складнiку.

Штатная колькасць Узброеных Сiл застаецца ранейшая — 65 тысяч чалавек. Самы фiнансава затратны пункт канцэпцыi — мадэрнiзацыя i закупка новага ўзбраення, ваеннай тэхнiкi. Яшчэ адзiн кiрунак — пазбаўленне ад лiшнiх матэрыяльных сродкаў i тэхнiкi, якая здымаецца з ўзбраення.

Што датычыцца прыярытэтаў, то ў першую чаргу фiнансавацца будуць мерапрыемствы, звязаныя з беспiлотнай авiяцыяй, з сiламi i сродкамi радыёэлектроннай i радыёлакацыйнай разведкi. Будуць удасканальвацца дальнабойныя сродкi — ударная авiяцыя, ракетныя войскi i артылерыя. Да першачарговых аднесена i пытанне закупкi боепрыпасаў, у першую чаргу зенiтных кiраваных ракет i супрацьтанкавых кiраваных ракет, а таксама iншых высокадакладных боепрыпасаў.

Прынцыповае адрозненне новага плана абароны краiны ад папярэднiх у тым, што акцэнт у iм робiцца на прадухiленне развязвання агрэсii i на стратэгiчнае стрымлiванне.

«Удзелена больш увагi пытанням прадухiлення дэстабiлiзацыi ўнутранай сiтуацыi ў краiне. Такiя сучасныя рэалii, з якiмi сутыкаецца ўвесь свет. З гэтага пачынаецца — з правакавання ўнутранага канфлiкту. Зразумела, што ў супрацьстаяннi гэтаму павiнны быць задзейнiчаныя не толькi Узброеныя Сiлы, ваенная арганiзацыя дзяржавы, але i ў цэлым уся краiна», — каментаваў абноўлены план абароны Беларусi тагачасны Дзяржаўны сакратар Савета бяспекi Станiслаў Зась.

Асаблiвасць плана абароны краiны на наступныя пяць гадоў таксама ў тым, што ён, па словах тагачаснага мiнiстра абароны Андрэя Раўкова, па ўсiх кiрунках прыземлены.

Пры распрацоўцы новага плана абароны ўлiчваўся вопыт Сiрыi, Украiны, Балiвii, Венесуэлы i iншых краiн, якiя сутыкнулiся з пагрозай для свайго суверэнiтэту i тэрытарыяльнай цэласнасцi.

У Беларусi ёсць роты хуткага рэагавання, якiя знаходзяцца ў 90-хвiлiннай гатоўнасцi, каб абаранiць любы ўчастак гранiцы або любы стратэгiчна важны аб'ект.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.