Вы тут

Журналіст газеты «Звязда» атрымала галоўны прыз конкурсу Спасовіча


Больш за сотню работ даслалі на штогадовы конкурс імя У.Спасовіча, заснаваны Міністэрствам юстыцыі.

Сярод 24 журналістаў краіны спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда» Ірына Сідарок стала пераможцам у сваёй катэгорыі, атрымаўшы галоўны прыз конкурсу — статуэтку. Пачэсная ўзнагарода — сведчанне прызнання юрыдычнай суполкай інфармацыйнай карысці і практычнай дапамогі людзям дзякуючы пастаяннай рубрыцы «Прававая гасцёўня», якую вядзе журналіст.


За жаданую і прэстыжную сярод юрыдычнай суполкі ўзнагароду — бронзавую статуэтку, якая ўвасабляе сабой законнасць і літаратурны талент, — змагаліся адвакаты, юрысты, журналісты і творчыя калектывы. Агулам сёлета даслалі больш за сотню работ.

Творчае спаборніцтва ацэньвалася ў 11 намінацыях: суд, пракуратура, следства, выканаўчае вядзенне, адвакатура, натарыят, навука і права, гаспадарка і права, медыяцыя, журналістыка, студэнцкая навука. Аднак галоўных прызоў-статуэтак гэтым разам у асноўных катэгорыях прысудзілі толькі дзевяць. Яшчэ два спецыяльныя прызы па-за межамі намінацый атрымалі адвакаты Брэсцкай абласной калегіі за пастаноўку спектакля «Пінская шляхта» і Аляксандр Сувораў, аўтар выдання «Летапіс стагоддзя. Органы юстыцыі Рэспублікі Беларусь».

Дасланыя на суд журы работы ў Міністэрстве юстыцыі назвалі «скарбніцай ідэй і ініцыятыў», бо гэта не толькі публікацыі, тэле- і радыёперадачы на прававую тэматыку, але і паўнавартасныя выданні і цэлыя творчыя праекты.

— Усё гэта спрыяе стварэнню прававой дзяржавы і фарміраванню прававой культуры грамадства, — падкрэсліў міністр юстыцыі Алег СЛІЖЭЎСКІ. — А журналісты, якія працуюць у гэтай тэме, трансліруюць людзям новаўвядзенні заканадаўства, даступнай мовай выкладаюць часам складаныя для ўспрымання нормы права.

Арганізатары канстатуюць — цікавасць да конкурсу і яго прэстыж з кожным годам узрастае, як і колькасць удзельнікаў і намінацый.

Ул. інф.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».