Аб спробах пазбавіць беларусаў бяспекі і міру разважае намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па нацыянальнай бяспецы Ігар ЛАЎРЫНЕНКА:
— Як чалавек ваенны, як генерал і як ваеннаслужачы, які прымаў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана, хачу сказаць, што найбольшая каштоўнасць — гэта чалавечае жыццё. Адпаведна, найбольш важная задача дзяржавы — гэта забяспечыць бяспеку знешнюю і ўнутраную. І вельмі важна не дапусціць нейкіх пагроз унутры краіны. Наша дзяржава з гэтым спраўляецца — як на знешніх рубяжах, так і ва ўнутранай палітыцы.
Я доўгі час працаваў не ў Беларусі, у тым ліку ў Расіі, бываў у многіх краінах у службовых камандзіроўках. Беларусь заўсёды пазіцыянавалася як бяспечная дзяржава, дзяржава, у якой з задавальненнем прымалі турыстаў з усяго свету, дзе дзеці, жанчыны могуць гуляць у любы час сутак і не баяцца за сваё жыццё. Дзяцей неабавязкова пастаянна суправаджаць па горадзе — яны самі могуць перамяшчацца, таму што органы аховы правапарадку выконваюць сваю функцыю.
Згубіць гэту стабільнасць вельмі небяспечна.
Людміла КАНАНОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях: «Мой заклік да беларусаў — даносьце сваю пазіцыю культурна і аргументавана».
— Мая пазіцыя як дэпутата — усе працэсы, звязаныя з выбарамі, павінны дакладна рэгулявацца выбарчым заканадаўствам, што і адбываецца ў нашай краіне. Кожны чалавек, безумоўна, мае права на сваё меркаванне, бо яно абапіраецца на пэўны жыццёвы вопыт. Але, на мой погляд, пазіцыя грамадзяніна, у першую чаргу, павінна зыходзіць з аналізу рэчаіснасці: таго, што мы маем, таго шляху, які прайшла наша краіна. Сапраўды, у нашай гісторыі было рознае, але сёння мы жывём у мірнай, прыгожай краіне, якая развіваецца і мае багаж дасягненняў.
Таксама мне вельмі б хацелася, каб кожны выбаршчык выказваў сваю пазіцыю цывілізавана, інтэлігентна,у рамках заканадаўства, не апускаўся да абраз і ганебных дзеянняў у адрас тых, хто думае інакш. Мы беларусы — людзі талерантныя, у нашым менталітэце выказвацца карэктна, пісьменна, паважаючы чужое меркаванне. Магчымасць вызначыць сваю пазіцыю была апошнім часам забяспечана пікетамі па зборы подпісаў. І я таксама прыняла ўдзел у зборы подпісаў, аддаўшы свой голас за прэтэндэнта ў кандыдаты. Мой заклік да беларусаў — даносьце сваю пазіцыю культурна і аргументавана.
Запісалі Варвара МАРОЗАВА і Марыя ДАДАЛКА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».