Вы тут

25 чэрвеня ў Беларусі стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне


Традыцыйны першымі ў пункты правядзення ЦТ прыходзяць абітурыенты, якія здаюць беларускую мову. З сабой на ЦТ абітурыент павінен узяць пашпарт, пропуск і чорную гелевую ці капілярную ручку. Калі ў экзаменацыйнай аўдыторыі ва ўдзельніка ЦТ знойдуць мабільны тэлефон, ён будзе адхілены ад ўдзелу ў экзамене без права пераздачы гэтага прадмета ў рэзервовы дзень.


Пачатак ЦТ у 11.00. Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на неабходнасць своечасовага прыбыцця ў пункты тэсціравання і ўважлівага стаўлення да свайго здароўя. У выпадку яго пагаршэння, трэба звярнуцца да медыцынскіх работнікаў, якія дзяжураць ва ўсіх пунктах правядзення ЦТ. Калі тыя дакументальна пацвердзяць праблемы са здароўем, абітурыент зможа прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні .

У пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравння маюцца сродкі для дэзінфекцыі рук. Рассадка ў аўдыторыі будзе ажыццяўляцца з захаваннем патрабаванняў сацыяльнага дыстанцыравання. Абітурыенты могуць выкарыстоўваць у экзаменацыйнай аўдыторыі медыцынскую маску, але на этапе ідэнтыфікацыі асобы маску трэба будзе зняць.

Таксама Міністэрства адукацыі рэкамендуе абітурыентм прытрымлівацца дзелавога стылю ў адзенні. У Памятцы ўдзельніку ЦТ-2020 лаканічна сказана наступнае: «Абітурыенту, які ўдзельнічае ў ЦТ, неабходна прытрымлівацца дзелавога адзення». Больш ніякіх тлумачэнняў не даецца. Можна меркаваць, што шорты і сланцы пад паняцце дзелавы стыль дакладна не трапляюць. А вось, ці можна прыйсці на экзамен у джынсах, ніхто не патлумачыў.

Прапускны рэжым абітурыентаў у пункт правядзення тэсціравання будзе ажыццяўляцца па дакументах, якія сведчаць асобу: размова ідзе пра пашпарт, від на жыхарства ці пасведчанне бежанца. Усе астатнія дакументы, акрамя трох пералічаных, не з’яўляюцца дакументамі, па якіх можна трапіць на ЦТ. 

Пад тэсціраванне па рускай мове і матэматыцы ўпершыню адводзіцца па два дні. Усіх абітурыентаў падзялілі на два патокі. У часткі абітурыентаў дата праходжання ЦТ указана ў пропуску згодна з ранейшым графікам. А ў другой часткі прэтэндэнтаў на студэнцкі білет, якія афармлялі пропускі ўжо пасля зацвярджэння новага графіку, указана новая дата. На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў можна знайсці табліцу адпаведнасці дат правядзення ЦТ, указаных у пропусках у абітурыентаў, і новых дат правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. І калі ў пропуску ўказана дата 15 чэрвеня, значыць, здаваць рускую мову трэба 26 чэрвеня. Калі абітурыент прыйдзе у пункт тэсціравання 27 чэрвеня, ён не зможа здаць гэты прадмет. Самастойная замена дат недапушчальная.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».