Вы тут

З пачатку года ў Беларусi патанула 136 чалавек


Прадстаўнiкi таварыства ратавання на водах назвалi вадаёмы, дзе ў купальны сезон людзi часцей за ўсё трапляюць у бяду. Лiдзiруюць у гэтым спiсе вадаёмы Вiцебскай вобласцi. Гэта не дзiўна: Вiцебшчына — азёрны край. Там, напрыклад, знаходзiцца возера Доўгае, глыбiня якога больш за 53 метры. На асобым рахунку ў ратавальнiкаў Нарач, Вiлейскае вадасховiшча — месца паломнiцтва заядлых рыбакоў, Заслаўскае вадасховiшча, яно ж Мiнскае мора, i Салiгорскае вадасховiшча. Словам, глыбокiя вадаёмы паблiзу буйных гарадоў, куды летам кожныя выхадныя выязджаюць тысячы людзей..


З пачатку года ў Беларусi патанула 136 чалавек, адзначыў старшыня Беларускага эспублiканскага таварыства ратавання на водах Анвар Iгамбердыеў.

З iх 48 чалавек былi ў стане алкагольнага ап'янення. Купальны сезон гэтым летам адкрыўся пазней, чым звычайна, але нават за гэты кароткi перыяд у вадзе загiнула пяць непаўналетнiх.

Мора па калена

Калi прыводзiць статыстыку, з году ў год колькасць людзей, што тонуць у вадаё-мах Беларусi, знiжаецца. Так, у 2019 годзе вада забрала жыццi 364 чалавек, з iх 24 непаўналетнiя.

У 2018 годзе патанула 374 чалавекi, у тым лiку 30 дзяцей. У 2010 годзе ў вадзе загiнула 1313 чалавек, 82 з якiх былi ва ўзросце да 18 гадоў. А ў 1999 лiчбы i зусiм зашкальвалi — 1600 чалавек i 190 непаўналетнiх. За 20 га-доў колькасць патанулых скарацiлася ў 4,5 раза. Але ёсць адна лiчба, якая застаецца нязменнай, падкрэслiў спецыялiст. Штогод ад 65 да 73 % людзей, для якіх уваход у ваду стаў фатальным, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Несур'ёзнае стаўленне да мер бяспекi, пераацэнка ўласных сiл, бесклапотнасць у адносiнах да сваiх дзяцей — усё гэта следства нецвярозай «адвагi».

А яшчэ ў спякоту i пад уздзеяннем алкаголю ў вадзе чалавека проста можа падвесцi здароўе.

— Гарачае надвор'е само па сабе — нагрузка на арганiзм: абязводжанасць, сухасць слiзiстых. Алкаголь жа запускае бiяхiмiчныя працэсы, якiя таксама вядуць да абязводжанасцi.
У вынiку — згушчэнне крывi, павышаная рызыка тромба-ўтварэння, рост артэрыяльнага цiску i парушэнне сардэчнага рытму. I верагоднасць такiх грозных ускладненняў, як iнсульт цi iнфаркт, — кажа загадчыца амбулаторнага наркалагiчнага аддзялення № 2 Мiнскага гарадскога клiнiчнага наркалагiчнага дыспансера Вiкторыя Котава.

Не радасць, а бяда

«Страшных гiсторый» у зводках таварыства ратавання на водах заўжды дастаткова.

Нецвярозы тата пасадзiў маленькага сына на плечы i паспрабаваў пераплысцi возера. На сярэдзiне вадаёма яго пакiнулi сiлы. На шчасце, ратавальнiкi падаспелi своечасова i выратавалi i бацьку, i малога. Але адлiк iшоў на хвiлiны.

У Гомельскай вобласцi бацька з трыма сынамi i яго сябар паехалi «мужчынскай кампанiяй» адпачыць на вада-ём. Дзецi пайшлi купацца, выпадкова патрапiлi на плынь, i iх стала адносiць ад берага. Мужчыны кiнулiся на дапамогу, але самi былi не надта добрымi плыўцамi. Выратаваць прадстаўнiкам АСВОДа ўдалося толькi аднаго з дзяцей i аднаго дарослага. Трое чалавек патанулi.

Вялiкая сям'я выехала на Салiгорскае вадасховiшча. Дарослыя адпачывалi, а чатырохгадовага малога пасадзiлi на матрац, што гайдаўся на хвалях каля берага. Калi бацькi пачулi плач малога, матрац ужо быў аднесены на 30 метраў у ваду. За iм адразу ж кiнулася пятнаццацiгадовая дзяўчынка. Яна ўмела плаваць, але задача была ёй не па сiлах. Патанула i сама, i хлопчык.

Пад Брэстам маленькае дзiця было пакiнута без нагляду. Малога бачылi многiя, але нiкому ў галаву не прыйшло задацца пытаннем, чаму ён без дарослых каля вады. Усе думалi, мама дзесьцi побач. Потым дзiця знiкла. Яго сталi шукаць i знайшлi... у вадзе. Вярнуць да жыцця хлопчыка ўжо не змаглi.

У вiр галавой

Яшчэ адзiн боль ратавальнiкаў у купальны сезон — аматары ныраць: з мастоў, з агароджы, проста з крутога берага. Па словах Анвара Iгамбердыева, больш за ўсiх любяць паныраць у Барысаве i на Гомельшчыне. Часта даводзiцца ратаваць нырцоў на сталiчных Цнянцы i Чыжоўскiм вадасховiшчы.

— Гэта смяротна небяспечная гульня — падкрэслiвае старшыня АСВОДа. — Часта пасля такiх трукаў людзi становяцца iнвалiдамi. Прычым гэта, як правiла, маладыя людзi i падлеткi.

У Хойнiцкiм раёне мацi з чатырма дзецьмi адправiлася купацца на возера. Адзiн хлопчык нырнуў, выбраўся на бераг i паскардзiўся: аднiмаюцца ногi. Цяпер ён у рэанiмацыi з сур'ёзным пашкоджаннем пазваночнiка.

На вадаёмах, дзе ёсць станцыi таварыства ратавання на водах, спецыялiсты рэгулярна абследуюць дно. Але i гэта не поўная гарантыя бяспекi. Плынь можа прынесцi дрэва, вада можа сысцi. Ды i чалавечы фактар нiхто не адмяняў: напрыклад, хтосьцi можа кiнуць у ваду пустую бутэльку...

— Мяне часта пытаюць: на якiх вадаёмах Беларусi можна ныраць. Адказваю: у басейнах, дзе ёсць трэнер, якi навучыць правiльна ўваходзiць у ваду. Без гэтага ўмення атрымаць сур'ёзную траўму падчас скачкоў у ваду можна нават у басейне.

Дапамажы сабе сам

Сёння ў нашай краiне дзейнiчае 66 станцый i 138 пастоў АСВОДа. Беларускiя ратавальнiкi працуюць эфектыўна. З пачатку года яны вырата-валi жыцці 63 чалавек, восем з якiх — дзецi i падлеткi.

Лiтаральна на днях у Гродзенскай вобласцi танула васьмiгадовая дзяўчынка. Яна адправiлася на вадаём з бабуляй. Дзяўчынку ўдалося выратаваць дзякуючы прадстаўнiкам таварыства ратавання на водах i медыцынскаму работнiку, якая праводзiла рэанiмацыйныя мерапрыемствы.

Але ратавальнiкi ёсць далёка не на ўсiх вадаёмах Сiнявокай, таму важна памятаць: тваё жыццё i жыццё тваiх дзяцей — гэта твая адказнасць.

Што ж раяць ратавальнiкi, каб вада не стала сiнонiмам слова «бяда»?

• Выбiраць для купання вадаёмы, дзе ёсць iнфраструктура, станцыi таварыства ратавання на водах i медыцынскiя работнiкi.

• Купацца ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага месцах. Пакаты бераг i паступовае нарастанне глыбiнi асаблiва важныя, калi вы з дзецьмi.

• Нi на хвiлiну не выпускаць дзяцей з-пад увагi паблiзу вады.

• Не плаваць у месцах, забароненых для купання. Самыя небяспечныя вадаёмы — мелавыя кар'еры i рэкi з хуткiм цячэннем.

• Не ўваходзiць у ваду ў нецвярозым стане.

• Не грэбаваць мерамi бяспекi. Правiльна зашпiленыя ратавальныя камiзэлькi пры катаннi на лодках, яхтах, катамаранах — абавязковыя. «Мне горача» — не аргумент.

• Не ныраць у ваду нi «ластаўкай», нi «салдацiкам».

• Не адпускаць кампанii падлеткаў на вадаёмы без дарослых.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.