Вы тут

Вяртлявая чаротаўка з'явіцца на манетах Беларусi


Адна з самых рэдкiх птушак нашай краiны, якая 22 гады таму стала сiмвалам грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Бацькаўшчыны», упрыгожыла памятныя манеты.


nbrb.by

Цяпер нумiзматы i аматары дзiкай прыроды могуць набыць сабе цi для падарунка памятную манету «Заказнiк «Званец» з рэльефнай выявай гэтай птушкi, якая кормiць сваiх птушанят. Гэта ўжо сёмая манета з серыi «Заказнiкi Беларусi». На рэверсе манеты выяўлена рэдкая архiдэя — венерын чаравiк. Яна, як i вяртлявая чаротаўка, — адметны вiд заказнiка «Званец».

Дырэктар АПБ Аляксандр Вiнчэўскi паведамляе, што вяртлявая чаротаўка — вiд, якому пагражае глабальнае знiкненне, а ў Беларусi гэтай птушкi гняздуецца больш за 40 % яго сусветнай папуляцыi. «Вялiкае асаковае балота Званец на Брэстчыне — найважнейшае месца гнездавання гэтай чаротаўкi ў свеце. Тут на балотных выспах батанiкi знайшлi i найвялiкшыя зараснiкi рэдкiх архiдэй. Дзякуй беларускiм банкiрам, якiя дапамагаюць прыродаахоўнiкам расказваць пра выдатную беларускую прыроду. Гэта дапаможа яе захаваць», — лiчыць кiраўнiк арганiзацыi.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?