Вы тут

Караеў: Людзі, якія хочуць зрабіць вулічную рэвалюцыю, вельмі добра арганізаваныя


Міністр унутраных спраў Юрый Караеў пракаментаваў нападкі на сваё ведамства на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, адказваючы на пытанні дэпутатаў.


На пытанне старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Генадзя Давыдзькі «Што прадпрымае МУС па інфармацыйным суправаджэнні мэтазгоднасці, правамернасці і неабходнасці сваіх дзеянняў?», Юрый Караеў адзначыў у цэлым нядрэнную працу прэс-службы МУС, але прызнаў, што рабіць у гэтым кірунку трэба яшчэ больш.

«Людзі, якія хочуць зрабіць вулічную рэвалюцыю, вулічныя пратэсты, вельмі добра арганізаваныя», — адзначыў міністр і прывёў у прыклад апошнія стрымы «Радыё Свабода» 18–19-га чэрвеня. Яны, на думку Караева, замянілі сабою стрымы Ціханоўскага. «У бягучым радку з каментарыямі яны самаарганізоўваліся, арганізоўваліся з кімсьці «Змяшчаемся ўправа... Змяшчаемся ўлева... Разрыў ланцужка».

Кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што яны не сыходзілі нават пасля таго, як было абвешчана, што пікет завяршыўся. «Яны ўжо дзейнічаюць цалкам свядома не ў мэтах пікета, а разумеюць выдатна, што вынайшлі і дэманструюць новую форму масавага мерапрыемства. Толькі гэта не ранейшы натоўп, а доўгі ланцужок. Але сутнасць ад гэтага не змянілася. Яны кіруюцца праз Telegram-каналы і праз стрым «Радыё Свабода», — растлумачыў ён.

Мерапрыемствы небяспечныя тым, што гэтыя людзі сваім знаходжаннем у самым ажыўленым цэнтры прыцягваюць і разявак, і спачувальных, і тых, хто не разбіраецца, лічыць міністр. «Удзельнікі потым пачынаюць даказваць, што «ішла з крамы», але ж мы па відэа бачым, што не з крамы ішла, а ўстала ў гэтую чаргу»,— падкрэсліў Юрый Караеў.

Нагадаў ён і нашумелы выпадак з урачом-анколагам.

«Нібыта ішоў з сябрамі, выпадкова. Начальнік прэс-службы МУС даказала на відэа, што не ішоў ён выпадкова, а стаяў у гэтым ланцужку свядома. Але зараз модна прыкрывацца ўрачамі: «Урач лечыць, а вы яго, міліцыянеры, схапілі», нашымі ідэалагічнымі апанентамі выхопліваюцца менавіта такія рэчы», — растлумачыў кіраўнік МУС.

Пракаментаваў ён і дзеянні праваахоўнікаў у Гомелі, дзе былі затрыманыя глуханямыя.

«Кіроўцу УУС сказаў паехаць і папрасіць прабачэння перад таварыствам глуханямых», — сказаў міністр. Ён падкрэсліў, што чапаць гэтых людзей не трэба было, нават калі яны свядома сталі ў ланцужок.

«Мы павінны быць вытрыманыя ў разы, у дзесяткі разоў. Таму што нас абвінаваціць лёгка», — дадаў міністр. За выпадкі затрымання такіх асоб папросяць прабачэння, праінфармаваў Караеў. 

Паводле слоў кіраўніка міліцэйскага ведамства, у інтэрнэце нямала матэрыялаў, у якіх праца АМАПа прадстаўлена ў скажоным выглядзе. МУС плануе павялічыць колькасць груп дакументавання, каб паказваць контраргументы.

На думку міністра, галоўнае, каб «з іншых краін не прыбывалі тыя, хто пакаштаваў крыві, рэвалюцыі». Па яго інфармацыі, сярод 417 тых, хто трапіў у поле зроку міліцыі 19 чэрвеня, — грамадзянкі Чэхіі, Польшчы, двое расіян, працоўныя, пенсіянерка.

«Абсалютна не пакрыўджаныя нікім людзі, — заключыў кіраўнік ведамства. — Не ўсе затрыманыя, многія адпушчаныя без усялякіх адміністрацыйных пратаколаў: проста ўстаноўлены іх асобы, яны да трох гадзін знаходзіліся дастаўленымі ў органы ўнутраных спраў».

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.