Вы тут

Начальнік Магілёўскага інстытута МУС: Галоўнае — стабільнасць і бяспека


Пра гэта гаварыў перад сваімі выбаршчыкамі дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці, начальнік Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук. У рамках Адзінага дня інфармавання ён сустрэўся з асабовым складам Шклоўскага і Мсціслаўскага РАУС, а таксама жыхарамі Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў.


Ён нагадаў, што было зроблена за 25 гадоў існавання незалежнай Беларусі.

— Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заўсёды адзначае, што галоўная каштоўнасць дзяржавы — гэта нашы людзі, якія сваім талентам, творчасцю і працавітасцю прымнажаюць яе славу, натхняюць суайчыннікаў на добрыя справы, з'яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы. Разам мы сіла і гарантыя ўпэўненай будучыні нашай краіны! Без ведання мінулага, няма дарогі ў будучыню. Урокі гісторыі важна памятаць, каб не паўтараць памылкі зноў. Да добрага хутка прывыкаеш, але трэба ўспомніць, які быў пачатак нашай незалежнасці, — адзначыў Валерый Палішчук у сваёй прамове.

Сенатар пагутарыў з жыхарамі аграгарадка Аўсянка Горацкага раёна, расказаў ім аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, аб рабоце верхняй палаты Нацыянальнага сходу. Разам з жыхарамі Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў абмеркаваў сітуацыю з пандэміяй, магчымасці ўмацаваць здароўе ў межах краіны, закрануў тэмы выхавання падрастаючага пакалення, прафілактыкі злачынстваў і іншыя.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага інстытута МУС

Загаловак у газеце: Галоўнае — стабільнасць і бяспека

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.