Вы тут

Савет па ўстойлівым развіцці прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі


Яго ўдзельнікі — члены згаданага Савета, прадстаўнікі парламенцкай і партнёрскіх груп, міжнародныя партнёры — абмеркавалі работу, што праводзіцца ў краіне, па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР) і вызначылі план дзеянняў на 2020—2021 гады.


— У краіне створаны эфектыўны механізм для дасягнення МУР — нацыянальная архітэктура кіравання, — упэўнены віцэ-спікер Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па Мэтах устойлівага развіцця Анатоль ІСАЧАНКА. — Дзейнасць Савета стварае платформу для абмену поглядамі і абмеркавання вынікаў і складаецца з чатырох асноўных кірункаў: эканамічнага, сацыяльнага, экалагічнага, маніторынгу і ацэнкі дзейнасці па дасягненні Мэт.

Ён паведаміў, што на працягу года асноўная ўвага ў дзейнасці па дасягенні МУР была аддадзена рабоце над праектам Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2035 года (НСУР-2035). Аднак эпідэміялагічная сітуацыя, што склалася ў свеце, патрабуе адпаведных карэкціровак і на нацыянальным узроўні. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць дапрацоўкі праекта праграмы НСУР і змен у ёй у адпаведнасці з глабальнымі выклікамі, растлумачыў Анатоль Ісачанка. Гэтым зараз займаецца Мінэканомікі, і нацыяльнальны каардынатар па МУР прапанаваў удзельнікам актыўна падключыцца да работы.

— Праект НСУР-2035 стане фундаментальнай базай для падрыхтоўкі стратэгій, праграм і планаў развіцця галін і рэгіёнаў, — звярнуў увагу ён. — Менавіта работа па рэгіянальным развіцці павінна стаць прыярытэтам, а яе асноўнымі драйверамі будуць выступаць спецыялізацыя, комплекснасць, ініцыятыва і супрацоўніцтва.

Нацыянальны каардынатар упэўнены, што неабходна актывізаваць дзейнасць рэгіянальных груп, у тым ліку па распрацоўцы планаў і стратэгій рэгіянальнага развіцця, у аснове якіх будуць стварэнне роўных магчымасцяў для жыцця насельніцтва незалежна ад рэгіёна краіны і месца жыхарства.

— Таму я папрашу прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў зрабіць канкрэтныя прапановы ў план работы Савета па ўстойлівым развіцці на наступны год, — акцэнтаваў увагу Анатоль Ісачанка.

Дарэчы, вынікам сумеснай работы Савета па ўстойлівым развіцці, урада, Нацыянальнага сходу, партнёрскай групы, міжнародных партнёраў з'яўляецца тое, што сёння наша краіна займае лідарскія пазіцыі па дзейнасці на нацыянальным узроўні па выкананні Парадку дня — 2030. Трэба сказаць, што летась у рэйтынгу Індэкса дасягнення глабальных мэт устойлівага развіця Беларусь займала 23 месца са 162 дзяржаў. З удзелам міжнародных арганізацый быў праведзены цэлы шэраг мерапрыемстваў на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Аднак распаўсюджанне каранавіруснай інфекцыі не магло не адбіцца на бягучых планах: так, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй адменены запланаваны Форум Еўразійскага эканамічнага саюза па пытаннях дасягнення МУР, а таксама Тыдзень устойлівага развіцця.

— У такіх умовах увага была сфакусавана на ўзаемадзеянні з міжнароднымі партнёрамі па прыцягненні дадатковай падтрымкі для барацьбы з COVІD-19. Частка сродкаў праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі была накіравана на набыццё медыцынскіх вырабаў, — растлумачыў Анатоль Ісачанка.

Ён падзякаваў партнёрам за падпісанне новага праекта па падтрымцы функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР. Гэта дазволіць актывізаваць работу ў другім паўгоддзі ў тым жа тэмпе і з такім жа прагрэсам, які дасягнуты на цяперашні момант.

Між іншым, нацыянальны каардынатар упэўнены, што вынікам дзейнасці павінны быць не толькі паказчыкі і рэйтынгі, але ў першую чаргу ацэнка гэтай работы з боку насельніцтва краіны. Для гэтага, лічыць ён, трэба актывізаваць намаганні па інфармаванні людзей аб тэматыцы МУР. У прыватнасці, у хуткім часе на тэлеканалах з'явіцца тэматычны відэаролік, таксама ў стадыі распрацоўкі новыя білборды, якія раскажуць асобна аб кожнай з Мэт. Нагадаем, іх — 17. Ёсць і іншыя прапановы ў гэтым кірунку.

— Архітэктура кіравання створана, цяпер нам неабходна сканцэнтравацца на практычным аспекце, — рэзюмаваў віцэ-спікер Савета Рэспублікі.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Загаловак у газеце: Драйверы росту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.