Вы тут

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала знакамітую «Канстытуцыю Піліпа Орліка»


Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.


Новае выданне

«Нашы паўднёвыя суседзі называюць яе «Першай Канстытуцыяй Украіны» і нават першай Канстытуцыяй у Еўропе, — распавёў ён. — Гэты знакавы гістарычны дакумент быў створаны яшчэ ў 1710 г. яркай асобай — гетманам Піліпам Орлікам, якому ўсталяваны прыгожы помнік у Кіеве, мемарыяльныя знакі ў розных месцах, яго іменем названыя вуліцы... Але не ўсе ведаюць — і ва Украіне, і ў Беларусі, — што Піліп Орлік з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі, бо нарадзіўся ў вёсцы Касута пад Вілейкай! Так, аўтар «Першай Канстытуцыі Украіны» (арыгінальная назва «Устава правоў ды вольнасцей Войска Запарожскага») — родам з Беларусі».

 Помнік Піліпу Орліку ў Кіеве

Ініцыятарамі выдання сталі Мінскае гарадское таварыства ўкраінцаў у Беларусі «Заповіт» і Пасольства Украіны ў Беларусі. Пераклаў тэкст Канстытуцыі на беларускую мову Ягор Сурскі. Усе выдавецкія і паліграфічныя работы выкананы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Працоўная група ў друкарні Нацыянальнай бібліятэкі

Аўтографы кіраўнікоў арганізацый, далучаных да стварэння выдання (у тым ліку паслоў Украіны, Швецыі і Малдовы)

Копія лацінамоўнай версіі «Канстытуцыі Піліпа Орліка», перададзенай у Нацыянальную бібліятэку Беларусі паслом Швецыі Крысцінай Юханесан

Фота дадзена Алесем Сушам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гродзенскі заапарк без страт выходзіць з зімоўкі і рыхтуецца да новага сезона

Гродзенскі заапарк без страт выходзіць з зімоўкі і рыхтуецца да новага сезона

Літаральна нядаўна з'явіўся і першы ў гэтым годзе прыплод.

Грамадства

Анёл па імені Алена. Як прадпрымальніца стала сацработнікам

Анёл па імені Алена. Як прадпрымальніца стала сацработнікам

Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.

Эканоміка

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.