Вы тут

​Амаль 200 маленькіх жыхароў Петрыкава рыхтуюцца да наваселля ў адноўлены яслі-сад


Амаль 200 маленькіх жыхароў Петрыкава, што на Гомельшчыне, разам з бацькамі і педагогамі рыхтуюцца ладзіць наваселле ў цалкам адноўленым будынку ясляў-сада № 5. Адкрыццё ўстановы дашкольнай адукацыі прымеркавана да святкавання Дня Незалежнасці Беларусі.


Яслі-сад № 5 у Петрыкаве — самая буйная ўстанова дашкольнай адукацыі ў раёне. Гэта лідар па ахопу выхаванцаў і па
тэрыторыі. Тут таксама значная карысная плошча — дзве тысячы «квадратаў». Сёлета гэты петрыкаўскі садок адзначыў 40 гадоў свайго існавання.

Два гады таму было прынята рашэнне правесці капітальны рамонт тыпавога будынка і частковую мадэрнізацыю. Бо па выніках абследавання памяшканняў высветлілася, што ёсць праблемы з апорай сцен.

Падчас абнаўлення памяшканняў, згодна з праектам узмацнілі ўсе будаўнічыя канструкцыі. Акрамя таго, зрабілі тэрмарэнавацыю фасадаў, замянілі аконныя і вонкавыя дзвярныя блокі. Значную частку работ заняла і перакладка ўсіх унутраных інжынерных сетак. Пераклалі электрыку, сістэму ацяплення, водаправод, каналізацыю. Да таго ж у садку ўсталявалі новую аўтаматычную супрацьпажарную сістэму.

Са сродкаў абласнога бюджэту на ўсе работы па капітальным рамонце было выдаткавана амаль 1,7 мільёна рублёў і яшчэ 80 тысяч — на новую зручную гульнявую і спальную мэблю.

— Па праектнай магутнасці ахоп дашкольнай адукацыяй ва ўстанове разлічаны на 262 дзіцяці. Між тым у нас працуюць спецыяльныя групы, інтэграваная і лагапедычныя, у якіх па нормах павінна быць менш дзетак, таму садок звычайна наведваюць 200 дзяцей, — тлумачыць загадчык ДУА «Яслі-сад № 5 г. Петрыкава» Валянціна Зярнова. — Дагэтуль, напрыклад, ва ўстанове не было прыстасаваных памяшканняў для работы лагапедаў. Цяпер у спецыялістаў асобныя пакоі для заняткаў, вылучылі і вялікі гардэроб. У гаспадарчай частцы прыстасавалі памяшканне для вырабу святочных дзіцячых касцюмаў, — дадае Валянціна Ула-
дзіміраўна ды не хавае хвалявання і радасці за ўстанову, у якой працуе 36 гадоў:

— Зрабілі вельмі зручны медыцынскі блок. Цяпер ёсць «ізалятар» для дзетак, якія адчулі сябе блага ці крыху захварэлі. Праз вялікае шкло ў пакоі медработнік зможа сачыць за дзецьмі. Раней было не так утульна і даволі нязручна распланавана гэтая тэрыторыя. Зрабілі рэканструкцыю памяшканняў харчблока: вылучылі асобныя цэхі для сырой і гатовай прадукцыі.

Значна абнавілі і добраўпарадкавалі тэрыторыю навокал: замянілі ўязныя вароты і брамкі, зрабілі адмосткі і водаадвядзенне, заасфальтавалі сцежкі.

— Вельмі парадаваў падыход будаўнікоў і да пракладання знешняга водаправода, — зазначае загадчык установы. — Зрабілі чатыры выхады воднай сеткі. Вельмі зручна мыць дзіцячыя цацкі пасля прагулак, паліваць кветнікі і саджанцы. Усё квітнее і кажа «дзякуй!».

Цяпер на тэрыторыі размясціліся прывабныя ценявыя навесы, новыя гульнявыя комплексы, элементы малых архітэктурных формаў. Цікавае рашэнне будаўнікі прымянілі да афарбоўкі і ўпрыгожвання малюнкамі фасадаў будынка.

У тэму

Сёлета ў Мазыры пачнецца будаўніцтва дзіцячага садка на 350 месцаў. Комплекс будынкаў будзе ўключаць адміністрацыйны корпус і восем дзвюх- і трохпавярховых блокаў для груп. Некаторыя з іх злучаць пераходныя галерэі, а вітражныя вокны ўпрыгожаць лесвічныя пралёты. Па перыметры ўсёй тэрыторыі размесцяцца гульнявыя пляцоўкі, зялёныя зоны, прадугледжаны невялікая аквазона, а таксама спартыўныя пляцоўкі з бяспечным мяккім пакрыццём.

У аграгарадку Ліцвінавічы Кармянскага раёна з апярэджаннем графіка працягваецца будаўніцтва школы. Па праекце тэрмін здачы гэтага сацыяльна значнага аб'екта меркаваўся на 8 лістапада. Аднак падрадная арганізацыя — ААТ «Будаўнічы трэст № 14» — узяла на сябе абавязацельства выканаць усе работы і здаць школу пад ключ да 1 верасня. Будаўніцтва вясковай школы — на асобым кантролі старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя.

У Гомелі ў канцы лета плануюць адкрыць пасля рэканструкцыі басейн СДЮШАР № 7. Аб'ект інфраструктуры, у якім вывучыліся плаваць і ставіць рэкорды шматлікія выдатныя спартсмены, быў пабудаваны ў 1978 годзе. У 2018-м пры правядзенні абследавання выявіліся парушэнні канструктываў, басейн закрылі на рэканструкцыю. Перад будаўнікамі паставілі задачу замяніць перакрыцці, вентыляцыю, абліцоўку чашы басейна. Яго даўжыня 25 метраў, а максімальная глыбіня — 4,6 метра. Мантажныя работы і замена перакрыццяў практычна завершаны. Цяпер — час аздаблення.

Між тым да 3 ліпеня ў Гомелі плануецца ўвесці ў эксплуатацыю басейн на вуліцы Партовай — адну з найлепшых навучальна-трэніровачных баз абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву ў Гомельскай вобласці.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Тэрыторыя сонечнага дзяцінства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.