Прычыны таго, што адбылося ў Мінску з вадой, пакуль не высветлены. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.
«У зону сістэмы водазабеспячэння, дзе ўзніклі праблемы з якасцю вады патрапіла 2569 дамоў. У 96 % з іх ужо завершаны работы па прамыванні вадаправодаў. Зараз гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі ў асобных кропках, іх каля 100, робіцца аналіз вады. Калі вынікі будуць станоўчымі, існуючыя абмежаванні па спажыванні пітной вады будуць знятыя.
Прычыны таго, што адбылося на дадзены момант не ўстаноўлены. Зыходзячы з дакладаў гарадскіх службаў адна з версій звязаная з выкананнем тэхнічных рэгламентаў пасля правядзення работ па замене часткі вадавода.
Для правядзення адпаведных наглядных дзеянняў і ўстанаўлення прычын Мінскі гарвыканкам звярнуўся ў пракуратуру».
Нагадаем, што скаргі на няякасную ваду ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах горада сталі паступаць у сераду.
Спыталі пра гэта ва ўрача-касметолага.
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Цялец. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.