Вы тут

У Кітаі стварылі беспілотны лятаючы аўтамабіль


Апарат спатрэбіцца ў «разумных гарадах».


Кітайскія даследчыкі стварылі беспілотны лятаючы аўтамабіль, які можна выкарыстоўваць для дастаўкі грузаў і правядзення выратавальных аперацый, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Распрацоўшчыкам транспартнага робата з электрычным рухавіком выступіла група навукоўцаў з універсітэта Цынхуа. Тэхніка абсталявана паўнапрываднай сістэмай і паветраным вінтом.

Лятаючы аўтамабіль мае 1 метр у даўжыню, 0,6 метра ў шырыню і 0,6 метра ў вышыню. Ён валодае функцыямі вертыкальнага ўзлёту і прызямлення, завісання ў паветры, здольны пазбягаць перашкоды і ажыццяўляць прасторавае планаванне.

Пры дапамозе модуля ўспрымання, які працуе ў рэжыме рэальнага часу, апарат можа распазнаваць розныя тыпы перашкод. Пры сутыкненні з імі ці рэльефам, якія немагчыма пераадолець на зямлі, ён здольны пераключыцца на рэжым палёту і шукаць больш прыдатныя зоны для кіравання на зямлі. Эфектыўнае і плаўнае пераключэнне рэжымаў работы дапаможа павысіць эфектыўнасць транспарціроўкі.

Лятаючы аўтамабіль ужо быў выпрабаваны як у горадзе, так і ў горных раёнах са складаным рэльефам. Новы апарат прызначаны для дастаўкі грузаў і правядзення выратавальных аперацый, а таксама можа быць інтэграваны ў інтэлектуальныя транспартныя сістэмы «разумных гарадоў», лічаць спецыялісты.</p>

Прэв’ю: galagram.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.