Вы тут

У Мінску пройдзе велапрабег #раЗАм па знакавых мясцінах беларускай сталіцы


1 ліпеня ў Мінску ў 14:00 стартуе велапрабег #раЗАм, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арганізатарам якога выступае Мінская гарадская арганізацыя БРСМ (пр. Незалежнасці, 116, Нацыянальная бібліятэка Беларусі).


Маршрут велапрабегу праляжа па сталіцы праз шэраг знакавых аб’ектаў — Нацыянальная бібліятэка Беларусі — Палац Рэспублікі — Палац спорту, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць больш за паўсотні чалавек — актывісты БРСМ, беларускія спартсмены і парламентарыі сярод якіх — Яўген Коралёк, уладальнік «золата» ў скрэтчы на ​​чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку ў Берліне ў 2020 годзе, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Людміла Макарына-Кібак, Ігар Марзалюк, Сяргей Клішэвіч і іншыя. #раЗАм яны пераадолеюць дыстанцыю ў 15 кіламетраў, пры гэтым у кожнага на вопратцы будзе прысутнічаць нацыянальны арнамент.

З ініцыятывай правесці велапрабег #раЗАм напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці выступіла моладзь Мінска.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: novaya.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?