Вы тут

Сумесны рэсурс: на што здольныя мясцовыя супольнасці?


Калі ў ХІХ стагоддзі ў Заходняй Еўропе ўпершыню загаварылі пра ахову спадчыны, і ўласнікам давялося змірыцца з тым, што прыватны інтарэс саступае грамадскаму (гаспадар не можа змяняць гістарычны аб'ект, як яму хочацца) гэта ўжо было рэвалюцыйным рашэннем. Але тое, што ў ахоўнай справе адбываецца сёння — яшчэ большы штуршок у разуменні, што можа быць спадчынай і як ёй распараджацца.


Трансфармацыя

Напрыклад, у апошнія гады з'явіліся новыя катэгорыі культурнай спадчыны, якім адпавядаюць новыя мадэлі кіравання. Сярод іх — індустрыяльныя аб'екты. Напрыклад, тыя ж металаперапрацоўчыя заводы ў Германіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі ўжо сталі элементам еўрапейскай спадчыны.

Сёння да захавання трэба падыходзіць ужо комплексна — усё больш расце зацікаўленасць у захаванні культурных ландшафтаў, людзі задумваюцца пра развіццё тэрыторый і тое, як для гэтага можна выкарыстаць усё, што засталося ад папярэднікаў.

Яшчэ нядаўна абрады, рамёствы, тэхналогіі, якія з развіццём грамадства патроху сыходзілі ў нябыт, у ХХІ стагоддзі сталі разглядацца як каштоўнасці, патрапілі ў нематэрыяльную спадчыну, а веды пра рэгіянальныя «феномены» нават сталі распаўсюджвацца на міжнародным узроўні.

Сучаснікі ўжо гавораць пра аўтэнтычнасць, сацыяльную, эканамічную, сімвалічную значнасць аб'ектаў. І, як заўважае гісторык, культурны антраполаг, адзін з арганізатараў канферэнцыі з боку Беларускага камітэта ІCOMOS (грамадскае аб'яднанне, якое займаецца падтрымкай і прасоўваннем тэорый, метадалогій і навуковых тэхналогій у кансервацыі архітэктурнай і археалагічнай спадчыны. Міжнародная рада па захаванні помнікаў і гістарычных мясцін ІCOMOS была ўтворана ў жніўні 1965 года, у Беларусі камітэт прадстаўлены з 2002-га года) Cцяпан Стурэйка, гэта прывяло да змен прыярытэтаў кіравання, што ўводзіцца ў заканадаўства. У краінах Еўропы загаварылі пра павышэнне якасці жыцця людзей праз выкарыстанне аб'ектаў спадчыны.

Напрыклад, у Галандыі катэгорыя культурнай спадчыны можа надавацца з улікам інтэнсіўнасці інвестыцыйных працэсаў, якія разгортваюцца вакол іх. Адна справа, захоўваць спадчыну ў сельскай мясцовасці, іншая — у цэнтры гарадоў, якія моцна развіваюцца.

Наступная тэндэнцыя — дэлегаванне кіраўніцкіх рашэнняў. Напрыклад, у ФРГ кожная федэральная зямля мае ўласнае заканадаўства пра ахову спадчыны, і ўласныя спісы каштоўнасцяў. Кіраваць спадчынай, акрамя мясцовых органаў улады, могуць прафесійныя саюзы. У Беларусі Інстытут гісторыі Акадэміі навук апякуецца археалагічнай спадчынай. У Вялікабрытаніі цэрквы наогул выведзены з нацыянальнага заканадаўства па ахове спадчыны, пры іх ёсць уласная служба, якая займаецца захаваннем і прымае ўсе рашэнні па каштоўных будынках.

Мяняецца сістэма фінансавання нацыянальнай культуры. Сусветная тэндэнцыя — конкурснае фінансаванне, у тым ліку на рэстаўрацыю. Развіваюцца механізмы ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў. Як не згадаць пра грамадскія слуханні, альбо культурныя праекты. Так, у Беларусі быў рэалізаваны пілотны праект па далучэнні мясцовай грамадскасці да вызначэння стратэгіі развіцця старажытнага горада Мсціслава.

Планы на будучыню?

Правы грамадзян на спадчыну і прынцыпы такога ўдзелу на аснове сумеснай адказнасці замацаваны ў Рамачнай канвенцыі Рады Еўропы аб значэнні культурнай спадчыны для грамадства — Канвенцыі Фару.

Многія краіны ўжо далучыліся да яе. Беларусь пакуль не падпісала Канвенцыю Фару, і тым не менш мы не зможам заставацца ўбаку ад тых працэсаў, што адбываюцца ў свеце. Тут як з канвенцыяй па правах інвалідаў — Беларусь ратыфікавала яе пару гадоў таму, але колькі да таго ўжо было зроблена для стварэння безбар'ернага асяроддзя.

Канвенцыя Фару прапануе больш шырока разглядаць культурную спадчыну. У цэнтры канцэпцыі пастаўлены чалавек і чалавечыя каштоўнасці. Спадчына — сумесны рэсурс і клопат пра яго ёсць агульнай адказнасцю. А, значыць, павышаецца каштоўнасць для канкрэтных лакальных супольнасцяў. «Такім чынам з вузкапрафесіянальнай вобласці захаванне спадчыны ператвараецца ў зону супрацоўніцтва шырокага кола зацікаўленых бакоў», — заўважыла праграмны дырэктар МНДА «ЕўраБеларусь» Таццяна Пашавалава.

Рэгіянальнае і мясцовае развіццё, сацыяльная сфера, турызм, экалогія, адукацыя — сёння ўсе гэтыя сферы становяцца датычнымі да пытанняў па захаванні і прасоўванні спадчыны. Работа з ёй стала патрабаваць шматбаковага дыялогу паміж органамі мясцовай улады, навукоўцамі, установамі культуры, бізнесам. Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі цягнуць за сабой змены інфармацыйнай прасторы і камунікацыі, зносін, што ўплывае на ўсе сферы жыцця — эканоміку, культуру і іншыя. Адпаведна і цікавасць да аб'ектаў спадчыны павялічваецца.

Таму сёння ўвесь свет знаходзіцца ў актыўным пошуку новых метадаў работы са спадчынай, Беларусь — не выключэнне.

Права на спадчыну можа рэалізоўвацца на розных узроўнях: ад проста атрымання інфармацыі да кансультацый і партнёрства ў працэсе выпрацоўкі рашэнняў. Анлайн-архівы, песенныя фестывалі, адвакацыя, валанцёрства, шэфства над помнікамі з боку школ, ператварэнне закінутага будынка ў кам'юніці-цэнтр, папулярызацыя праз конкурсы, ажыўленне цікавасці да музейных калекцый, стымуляванне крэатыўнай індустрыі, адукацыя і асвета грамадскасці для ўдзелу ў планаванні гарадской прасторы, хакатоны (калі гісторыкі разам з айцішнікамі прыдумляюць новыя праекты па прыцягненні ўвагі да пэўных аб'ектаў) — сёння актуальныя ўсе гэтыя формы работы са спадчынай. Вядома, нельга забывацца 

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю: fotokto.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».