Вы тут

Жыллёвы кодэкс пераклалі на беларускую мову


У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылося пасяджэнне экспертнага савета па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову. Пераклад тэксту Жыллёвага кодэкса быў ухвалены і рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гаворыцца на адпаведным інфармацыйным рэсурсе.


Экспертны савет складаецца з прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, НЦПІ, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных.

Усяго з пачатку працы экспертнай рады былі перакладзены на беларускую мову чатыры заканадаўчых акта, у тым ліку Кодэкс аб шлюбе і сям’і, выбарчы, грамадзянскі і жыллёвы кодэксы.

У гэтым годзе таксама плануюцца да перакладу Кодэкс аб зямлі і Працоўны кодэкс.

Прэв’ю: rg.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.